• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Барыс Хамайда выйшаў пасля 15 сутак арышту

    Найстарэйшы віцебскі апазіцыйны актывіст і распаўсюднік незалежнай прэсы Барыс Хамайда адбыў арышт. 31 ліпеня суд Верхнядзвінскага раёна прызначыў 75-гадоваму мужчыне 15 сутак за «незаконнае пікетаванне»: прычынай стала налепка «Пагоні» ў пашпарце. Як піша віцебская «Вясна», дакумент спадару Барысу так і не вярнулі.

    Барыса Хамайду затрымалі 28 ліпеня па ініцыятыве памежнікаў, якія правяралі дакументы ў пасажыраў дызель-цягніка Полацк – Бігосава. Бігосава знаходзіцца на беларуска-латышскім памежжы, таму падобныя праверкі ладзяцца рэгулярна. Прадстаўнікі памежнай службы заявілі, што на вокладцы пашпарта «забароненая сімволіка», хоць спадар Хамайда тлумачыў, што выява «Пагоні» ёсць нават на афіцыйным гербе Віцебскай вобласці.

    Затрыманне адбылося на чыгуначным пероне ў Бігосаве на вачах ва ўдзельнікаў пілігрымкі ў вёску Росіца: Барыс Хамайда збіраўся прайсці дзесяць кіламетраў пехам да месца паломніцтва — росіцкага касцёла, дзе 28 ліпеня ўшаноўвалі памяць мучанікаў Юрыя Кашыры і Антонія Ляшчэвіча, мясцовых святароў, якіх фашысты ў 1943 годзе спалілі ў храме разам з парафіянамі.

    Аднак замест пілігрымкі спадар Хамайда трапіў у Верхнядзвінскі РАУС.

    Вызваленаму пасля 15 сутак Барысу Хамайду накіравалі у пашпартны стол па месцы жыхарства з патрабаваннем зрабіць новы пашпарт. Стары дакумент з налепкай  «Пагоні» судом быў прызнаны «наўмысна пашкоджаным».

    Чытайце яшчэ:

    Што не так у беларускіх медыя з асвятленнем тэмы ЛГБТК+? Запыталі ў экспертаў і калег

    «Ты всегда находишь опору там, где другие ее могут не видеть». Коллеги поздравляют Дмитрия Новожилова

    Жонка і дачка Ігара Карнея з’ехалі з Беларусі

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці