• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Арганізацыя “Рэпарцёры без межаў” (RSF) заклікала да неадкладнага вызвалення аўтараў «Рэгнума»

    Арганізацыя “Рэпарцёры без межаў” (RSF) заклікала да неадкладнага вызвалення Дзмітрыя Алімкіна, Юрыя Паўлаўца і Сяргея Шыпценкі, якіх затрымалі ў Беларусі за крытыку ўрада за нібыта русафобскія тэндэнцыі.

    Дзмітрый Алімкін (настаўнік з Брэста) і Юрый Паўлавец (выкладчык БДУІР) былі затрыманыя 6 снежня. Сяргей Шыптэнка, рэдактар ​​часопіса “Новая эканоміка” і аўтар расійскага інфармацыйнага агенцтва Reg­num, быў затрыманы праз тры дні.

    Усім траім пагражае да 12 гадоў пазбаўлення волі па абвінавачванні ў «распальванні расавай нянавісці» ў іх блогах на расійскіх навінавых сайтах Reg­num, Lenta.ru і EADai­ly.

    Паўлавец у сваіх артыкула вінаваціў урад у распальваньні антырасійскіх настрояў, каб адцягнуць увагу грамадскасці ад эканамічных праблем. Шыпценка абураўся няздольнасцю ўрада змагацца з беларускім нацыяналізмам і зацвярджэннем нацыянальнай ідэнтычнасці. Алімкін паставіў пад сумнеў існаванне беларускага народа і заклікаў да аб’яднання з Расіяй. Ён і Шыпценка правялі паралелі з сітуацыяй ва Украіне і выказалі меркаванне, што варожасць Мінска ў дачыненні да Масквы можа мець катастрафічныя наступствы для Беларусі.

    «Артыкулы гэтых трох блогераў з’яўляюцца спрэчнымі, але гэта не апраўдвае іх зняволенне, — заявіў Ёхан Бір, кіраўнік аддзела “Рэпарцёраў” па Усходняй Еўропе і Цэнтральнай Азіі. — У адпаведнасці з міжнароднымі стандартамі, іх часовае затрыманне не з’яўляецца ні неабходным, ні прапарцыйным. Мы просім беларускія ўлады вызваліць іх і гарантаваць, што яны атрымаюць справядлівае судовае разбіральніцтва, што запатрабуе незалежнай экспертнай ацэнкі іх матэрыялаў».

    У адпаведнасці з артыкулам 19 “Міжнароднага пакта аб грамадзянскіх і палітычных правах”, які ратыфікаваны Беларуссю, любыя абмежаванні на свабоду выказванняў павінна быць у межах закона і сувымернымі з неабходнасцю.

    Ёханэсбургскія прынцыпы ўдакладняюць, што, калі беларускія ўлады хочуць абмежаваць свабоду выказвання з прычыны нацыянальнай бяспекі, то мусіць быць знойдзеная наўпроставая сувязь паміж абразлівымі каментарамі і патэнцыйнымі гвалтоўнымі дзеяннямі.

    Пасля вайны ва Украіне і анэксіі Крыма, беларускі ўрад становіцца ўсё больш занепакоены ўплывам расійскіх СМІ на беларускую грамадскую думку.

    Улады, аднак, настойваюць на тым, што яны не робяць адрозненняў паміж прарасійскімі і антырасійскім каментарамі. Блогер Эдуард Пальчыс быў асуджаны да 21 месяцаў «хатняй хіміі» 28 кастрычніка за крытыку расійскай знешняй палітыкі ў сваіх блогах.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Как найти и удалить свои старые комментарии в Instagram, Telegram, YouTube, TikTok и «Вконтакте»

    12.02.2024
    Акцэнты

    30-годдзе за кратамі — сёння ў зняволенай журналісткі Кацярыны Андрэевай дзень народзінаў

    Кацярына Андрэева мусіла сустрэць «круглую» дату на волі — 5 верасня 2022 года сканчаўся яе несправядлівы тэрмін у калоніі. Але не. 7 красавіка 2022-га сям’і палітзняволенай журналісткі стала вядома, што ёй выставілі новае абвінавачанне. 13 ліпеня 2022 года Кацярыну прызналі вінаватай «у выдачы замежнай дзяржаве, міжнароднай альбо замежнай арганізацыі ці іх прадстаўніку дзяржаўных сакрэтаў Рэспублікі Беларусь». Суддзя Гомельскага абласнога суда Алег Харошка прызначыў ёй яшчэ 8 год пазбаўлення волі.
    02.11.2023
    Акцэнты

    «Юмор может работать как подорожник». Топ самых ярких сатирических проектов Беларуси

    Юмор считают лакмусовой бумажкой общества. Чем оно здоровее, тем спокойнее реагирует на шутки и иронию, направленные на внутренние проблемы. Белорусам, три года пребывающим в затяжном, беспросветном политическом и экономическом кризисе, сатира помогает выстоять и уцелеть. А вот диктатура боится смеха как огня. «Не Славой Комиссаренко единым», — подумал БАЖ и сделал обзор самых улетных юмористических проектов, высмеивающих сегодняшнюю страшную реальность.
    12.12.2023
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці