• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Накірункі працы і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    АНТ апублікаваў фэйкавы пост пра Ілана Маска з нецэнзурнай лаянкай

    Беларускі дзяржтэлеканал АНТ апублікаваў у сваім тэлеграме фэйкавы скрыншот — нібыта пост Ілана Маска з сацсеткі X з нецэнзурнай лаянкай. У ім ішла гаворка пра сепаратыстскія настроі ў амерыканскім штаце Тэхас. Фэйк заўважыла і выкрыла беларускае незалежнае выданне «Зеркало». Пазней гэты пост знік.

    «Зеркало» прыводзіць срыншот паста з фэйкам, які з’явіўся ў тэлеграм-канале АНТ увечары 27 студзеня 2024 года. У тэксце паведамлення сцвярджалася, што Маск апублікаваў самыя папулярныя паведамленні ў сацсетцы X ад расіян — «Тэхас наш» і «Піндосы, што з я***м?».

    Насамрэч Маск такога не пісаў, а скрыншот распаўсюджваецца ў расійскіх сацсетках і прапагандысцкіх тэлеграм-каналах. Раніцай 27 студзеня, напрыклад, ён з’явіўся на канале «Такер Карлсон на русском и другие», адзначае «Зеркало».

    Такім чынам дзяржаўны тэлеканал разам з ілжывай інфармацыяй распаўсюдзіў прапагандысцкі наратыў пра сепаратызм амерыканскага штата Тэхас. Пазней гэты допіс знік з тэлеграм-каналу АНТ.

    Зараз у Тэхасе і іншых паўднёвых штатах ЗША развіваецца крызіс, звязаны з міграцыяй. Вялікая хваля ўцекачоў прыбывае ў краіну праз паўднёвую мяжу. На гэтым фоне ў расійскіх СМІ і сацсетках распаўсюджваюцца чуткі пра магчымае аддзяленне Тэхаса ад ЗША. Юрыдычна такое немагчыма.

    Чытайцек яшчэ:

    Дзяржаўны тэлеканал АНТ абвесціў, што ягоны YouTube цяпер мае больш за 1 мільён падпісчыкаў. Чаму гэта выклікае сумнеў?

    У Брэсце чыноўнікі азадачыліся, чаму людзі менш чытаюць дзяржаўныя газеты. Выйсце шукаюць у працы з блогерамі

    «СБ. Беларусь сегодня» зменшыла наклад. Але маніпулятыўна ўдвая завышае рэальную колькасць асобнікаў

     

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці