• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Анджэй Пачобут падаў апэляцыю на вырак, яго тыдзень трымалі ў адзіночнай камэры

    Журналісту Пачобуту раней прысудзілі 8 гадоў калёніі ўзмоцненага рэжыму, піша "Радыё Свабода".

    Пачобут падаў апэляцыю на вырак

    Як стала вядома Свабодзе, Анджэй Пачобут у лісьце з Горадзеснкага СІЗА прасіў перадаць вітаньні і падзяку за памяць пра яго, «як мага большай колькасьці людзей».

    Ад сваякоў палітвязьня стала вядома, што Анджэй падаў апэляцыйную скаргу на вынесены яму вырак.

    Анджэй піша, што ў турме яму нечакана вырашылі зладзіць «вясёлае жыцьцё». Вядома, што тыдзень яго трымалі ў камэры-адзіночцы, а на пытаньне: «Калі ў яго зьявяцца суседзі» атрымаў адказ: «Зьвяртайся да опэра».

    Працэс над Анджэем Пачобутам праходзіў у Горадзенскім абласным судзе з 16 студзеня ў закрытым рэжыме. Дату пачатку разгляду справы двойчы пераносілі зь невядомых прычын.

    8 лютага судзьдзя Дзьмітры Бубенчык прызнаў палітзьняволенага журналіста вінаватым паводле

    • ч. 3 арт. 130 КК («зьдзяйсьненьне групай асобаў наўмысных дзеяньняў, накіраваных на распальваньне нацыянальнай, рэлігійнай варожасьці па прыкмеце нацыянальнай, рэлігійнай, моўнай прыналежнасьці і зьдзяйсьненьне наўмысных дзеяньняў для рэабілітацыі нацызму»);

    • ч. 3 арт. 361 КК («заклікі да мераў абмежавальнага характару (санкцыяў), накіраваных на прычыненьне шкоды нацыянальнай бясьпецы») і прысудзіў яму 8 гадоў зьняволеньня з адбываньнем у калоніі ўзмоцненага рэжыму, паведаміла БелТА.

    У кастрычніку ўлады дадалі Пачобута ў «сьпіс тэрарыстаў». Ён за кратамі ўжо больш за паўтара года. Зьняволены мае праблемы з страўнікам, у яго болі ад шмат якой ежы. Раней паведамлялі, што Пачобут моцна схуднеў, бо амаль нічога ня есьць, толькі дыетычныя кашы.

    Анджэя Пачобута затрымалі 25 сакавіка 2021 году разам зь іншымі актывістамі польскай нацыянальнай меншасьці, дома ў яго адбыўся шматгадзінны ператрус. З таго часу ён за кратамі: спачатку ў сьледчай турме Жодзіна, пасьля — у СІЗА № 1 Менску, ад верасьня 2022-га — у СІЗА Горадні.

    Праваабаронцы прызналі Пачобута палітвязьнем.

    Чытайце яшчэ:

    БАЖ праводзіць апытанне аўдыторыі: прайдзіце яго і дапамажыце нам стаць лепш!

    Родныя журналіста Дзяніса Івашына не могуць даведацца, дзе ён знаходзіцца

    Канал «Беларусь 5» у YouTube, хутчэй за ўсё, быў узламаны, ён перайменаваны ў Tesla

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Как найти и удалить свои старые комментарии в Instagram, Telegram, YouTube, TikTok и «Вконтакте»

    «Медиазона» подготовила инструкцию по удалению старых комментариев в соцсетях — от Instagram до Youtube.
    12.02.2024
    Акцэнты

    «Юмор может работать как подорожник». Топ самых ярких сатирических проектов Беларуси

    Юмор считают лакмусовой бумажкой общества. Чем оно здоровее, тем спокойнее реагирует на шутки и иронию, направленные на внутренние проблемы. Белорусам, три года пребывающим в затяжном, беспросветном политическом и экономическом кризисе, сатира помогает выстоять и уцелеть. А вот диктатура боится смеха как огня. «Не Славой Комиссаренко единым», — подумал БАЖ и сделал обзор самых улетных юмористических проектов, высмеивающих сегодняшнюю страшную реальность.
    12.12.2023
    Акцэнты

    «Ивлеева и Тодоренко умерли для меня». Интервью с одним из создателей «Орла и решки» Евгением Синельниковым

    17.11.2023
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці