Андрэя Толчына не выпусцілі з ІЧУ, хоць прайшло 72 гадзіны з моманту затрымання
Праваабаронцы з «Гомельскай Вясны» паведамляюць, што яго перавялі ў гомельскае СІЗА № 3.
Журналіста і відэааператара з Гомеля Андрэя Толчына затрымалі 27 верасня. На наступны дзень сілавікі прыйшлі з ператрусам у ягоную кватэру. У выніку следчыя забралі камп’ютарную тэхніку і іншыя лічбавыя носьбіты. Паводле тлумачэнняў, ператрус ладзіўся ў межах справы за экстрэмізм.
Улады неаднойчы затрымлівалі і штрафавалі гомельскага фрылансера. У 2020‑м годзе Толчына затрымлівалі разам з былой журналісткай Ларысай Шчыраковай.
«Як толькі мы выйшлі з Андрэем з пад’езда, каб ісці па гаспадарчых справах, нас перастрэлі двое міліцыянтаў у цывільным. Прапанавалі ехаць у Савецкі РАУС. Андрэй патрабаваў тлумачэнняў, але не дачакаўся. Яму заявілі, што ўсе тлумачэнні будуць у аддзеле міліцыі. Неўзабаве падаспеў трэці міліцыянт, ён таксама быў не ў міліцэйскай форме, Андрэя пасадзілі ў цывільны аўтамабіль і павезлі ў РАУС», — расказвала тады жонка фрылансера Кацярына.
Таксама журналіста затрымлівалі ў 2021 годзе каля гомельскага СІЗА‑3, дзе ён здымаў сваякоў палітвязняў Мікалая Статкевіча, Ігара Лосіка, якіх разам з іншымі абвінавачанымі 24 чэрвеня пачалі судзіць у памяшканні ізалятара. Суд праходзіў у закрытым рэжыме, палітвязняў абвінавачвалі ў арганізацыі масавых беспарадкаў, распальванні варажнечы і перашкодзе дзейнасці ЦВК. Тады спадар Толчын запісваў і каментар аднаго з дыпламатаў Еўрасаюза, якія прыехалі ў Гомель на суд. Усе відэазапісы ў фрылансера забрала міліцыя.
Чытайце яшчэ:
«Вот я уже дипломированный мастер по перманентному макияжу». Как работают белорусские региональные медиа после 2020 года
«Мне не сорамна ні за адну секунду свайго жыцця». Журналіст Павел Мажэйка патлумачыў матывы паводзін на судзе
Ягор Марціновіч пра Івуліна: «Самы круты сусед у зняволенні. У камеры ўзводзілі аптымізм у квадрат»