• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Андрэй Скурко: Cтаранна захоўваючы дэкарацыі мінулага, чалавек падсвядома імкнецца да бессмяротнасці

    «Даўно не дзялілася Андрэевымі цытатамі. Падзялюся, як і аптымістычным Будзь-Здаровам, якога намалявала для Андрэя мастачка Ганна Зайцава. Зіма канчаецца», — піша ў фэйсбуку жонка палітвязня-нашаніўца Андрэя Скурко Паўліна.

    …Дні праходзяць то скарэй, то павольней — але праходзяць. Во ўжо і 2022‑ы аддаляецца. Для мяне ён таксама скора праляцеў — засталося хіба некалькі ключавых сюжэтаў у памяці. Галоўны, канечне, — спатканні з Табой і бацькамі — у Мінску, пасля суда, потым ваш нечаканы прыезд у Магілёў. Ужо забываецца памалу, як гэта — месяцамі не бачыць родных людзей. Цяпер мы на крок бліжэй. А будзем скора, дасць Бог, і зусім разам.

    …На Новы год было, як і летась у Мінску, адчуванне, што аднойчы ўсё гэта застанецца за спінаю, ва ўспамінах — і пейзажы, і людзі, і абставіны. Я, калі гадзіннік біў 12, у думках усіх вас павіншаваў, загадаў жаданне. Святкавалі ўвогуле з пэўным каларытам, ёсць што прыгадаць, незвычайна было. Святы тут успрымаюцца па-іншаму. Маё свята — гэта вы, вашы лісты, фоткі, размовы, думкі пра вас і кожны пражыты дзень, які набліжае нашу сустрэчу.

    …Сказалі, што памёр Кікабідзэ. Было яму 84, але мысліў ён, здаецца, вельмі адэкватна. Пад уплывам яго фільму «Міміно» я ў дзяцінстве хацеў быць верталётчыкам. Там вельмі душэўна паказана, як у тых грузінскіх гарах верталёт замест раённага аўтобуса — на ім з вёскі ў вёску едуць людзі з курамі ў кошыках і г. д. Увогуле, фільм, здаецца, пра тое, як чалавек у выніку складанага жыццёвага выбару вырашае — ці не вырашае, а проста застаецца сабой.

    …Ты разважала неяк пра сум. Я прыняў для сябе, што адзіная даступная мне цяпер праява любові — думаць пра вас, пісаць. Астатняе — будзе, трэба толькі дачакацца. Таму на ўсім недаступным зараз стараюся не засяроджваць увагу.

    …Пішаш пра мемуары прынца Гары — я пра іх таксама чуў па тэлевізары. Уразіла, наколькі ён (фота на вокладцы) падобны да Генрыха VIII. Толькі Генрых, у адпаведнасці з модай эпохі, быў таўсцейшы істотна. Прычым яны ж, здаецца, не сваякі, належаць да розных дынастый. У саміх мемуарах, мяркуючы па тым, што ты пішаш і што кажуць, нічога звышнатуральнага няма. Вось калі б Генрых VIII напісаў…

    …У Ірвіна Ялома злавіў ідэю, што, спрабуючы старанна захоўваць дэкарацыі мінулага, чалавек падсвядома імкнецца да бессмяротнасці. Маўляў, вяртаючыся ў «старыя месцы», ён нібыта трапляе ў маленства з яго адсутнасцю трывогі і адчуваннем вечнасці наперадзе. Сапраўды, успамінаюцца прыклады, калі людзі спрабуюць схавацца ад дарослых праблем ва ўспамінах дзяцінства.

    …Пра Чукоўскага неяк думаў: у кожнай сям’і ёсць свая фразеалогія, ідыяматыка (нават міфалогія). Ён, адчуваецца, вельмі многа прыдуманага разам з дачкой пераносіў у творы. Імёны цацак, гульнявыя сітуацыі, цэлыя сюжэты, татошы і какошы ўсякія.

    …Злавіў сябе на тым, што пачаў з вялікай цікавасцю чытаць прадмовы і пасляслоўі да кніг, і яны часам выяўляюцца цікавейшымі за самі кнігі. Вельмі не стае нашых кухонных абмеркаванняў (дамашні кніжны клуб), а таксама сядзення-ляжання сумеснага з кніжкамі. Але ўсё будзе.

    …Успомніў яшчэ харошае слова «днушка» — у нас так называюць дошачку, на якой рэжуць хлеб ці сала на кухні. А калі кідаеш у ваду каменьчык, каб ён некалькі разоў падскочыў на паверхні, гэта называецца «пускаць жабак».

    …Як жа хочацца далучыцца да вашых гульняў, мае харошыя. Веру, што скора так і будзе — калі б тое «скора» ні было. Сапраўды, назбіранае намі за гады цяпло грэе нас, мы жывём шчасцем быць адно ў аднаго.

    Вітанне і падзяка суседзям і сябрам, часта думаю пра іх.

    Чытайце яшчэ:

    Каханне на адлегласці: журналісты пра свае сямейныя стасункі, нягледзячы на мяжу

    «Досыць, трэба спыняць гэтую грамадзянскую вайну!» Апошняе слова Алеся Бяляцкага

    “Элементарная помста, жаданне прадэманстраваць сваю значнасць”. Ян Рудзік пра “спецвытворчасць” і суд

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Как найти и удалить свои старые комментарии в Instagram, Telegram, YouTube, TikTok и «Вконтакте»

    «Медиазона» подготовила инструкцию по удалению старых комментариев в соцсетях — от Instagram до Youtube.
    12.02.2024
    Акцэнты

    30-годдзе за кратамі — сёння ў зняволенай журналісткі Кацярыны Андрэевай дзень народзінаў

    02.11.2023
    Акцэнты

    «Юмор может работать как подорожник». Топ самых ярких сатирических проектов Беларуси

    Юмор считают лакмусовой бумажкой общества. Чем оно здоровее, тем спокойнее реагирует на шутки и иронию, направленные на внутренние проблемы. Белорусам, три года пребывающим в затяжном, беспросветном политическом и экономическом кризисе, сатира помогает выстоять и уцелеть. А вот диктатура боится смеха как огня. «Не Славой Комиссаренко единым», — подумал БАЖ и сделал обзор самых улетных юмористических проектов, высмеивающих сегодняшнюю страшную реальность.
    12.12.2023
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці