Андрэй Бастунец падрабязна распавёў Андрэа Рыгоні пра рэпрэсіі супраць журналістаў
Старшыня ГА “Беларуская асацыяцыя журналістаў” сустрэўся з дакладчыкам па Беларусі Камісіі па палітычных пытаннях і дэмакратыі Парламенцкай асамблеі Савета Еўропы (ПАСЕ) Андрэа Рыгоні.
Андрэй Бастунец падрабязна распавёў дакладчыку пра рост рэпрэсій з боку ўладаў у дачыненні да журналістаў. Андрэа Рыгоні была прадстаўленая падрабязная інфармацыя пра ўсе апошнія выпадкі пераследу, якіх за апошнія два тыдні зафіксавана больш за 40.
— Асаблівы акцэнт я зрабіў на затрыманнях карэспандэнтаў, судовым пераследзе і новай хвалі пратаколаў супраць журналістаў за нібыта працу на замежныя выданні без акрэдытацыі. Уся інфармацыя была падрабязна данесеная да Рыгоні, — распавёў Андрэй Бастунец прэс-службе ГА “БАЖ”.
Андрэа Рыгоні ў сваю чаргу паведаміў, што рыхтуе даклад аб сітуацыі з правамі чалавека ў Беларусі, які будзе прэзентаваны ў красавіку.
Рэпрэсіі супраць журналістаў у Беларусі ў 2017 годзе (Табліца, абнаўляецца)
Фота Белта