• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Андрэй Бастунец падчас Дыялогу па правах чалавека ЕС — Беларусь: Дзяржава павялічвае кантроль над інфармацыйнай сферай

    У Мінску прайшоў пяты раўнд Дыялогу па правах чалавека паміж Беларуссю і Еўрапейскім саюзам. Асобная сесія была прысвечана сітуацыі са свабодай слова ў краіне.

    Андрэй Бастунец

    Дыскусія была падзеленая на дзве часткі. У першай палове дня пытанні за закрытымі дзвярыма абмяркоўвалі, з аднаго боку, беларускія чыноўнікі на чале з намеснікам міністра замежных спраў Алегам Краўчанкам, а з другога боку — еўрапейская дэлегацыя, якую ўзначальвае Дзірк Шубель — кіраўнік аддзела двухбаковых адносінаў з краінамі Ўсходняга партнёрства Еўрапейскай службы знешніх дзеянняў.

    Грамадзянскую супольнасць далучылі да другой часткі Дыялогу, і тут адной з галоўных тэмаў стала сітуацыя са свабодай слова, прыняццё зменаў у заканадаўства аб СМІ і пераслед журналістаў за супрацоўніцтва з замежнымі выданнямі без акрэдытацыі.

    Да ўдзелу ў абмеркаванні быў запрошаны старшыня ГА “Беларуская асацыяцыя журналістаў” Андрэй Бастунец.

    Кіраўнік ГА “БАЖ” падрабязна распавёў, як адбывалася сустрэча і што абмяркоўвалі:

    — Напачатку намесніца старшыні пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў па нацыянальных адносінах, правах чалавека і СМІ Валянціна Ржанец прадставіла вельмі аптымістычны аналіз зменаў, якія ўносяцца ў закон “Аб СМІ”. Таксама яна распавяла пра тое, што змены актыўна абмяркоўваліся з удзелам грамадскасці.

    Пасля была магчымасць адрэагаваць на яе выступ.

    Я адзначыў, што абмеркаванне зменаў у закон сапраўды адбывалася: БАЖ атрымаў праект паправак у заканадаўства і меў магчымасць выказаць сваё меркаванне, чым і скарыстаўся. Але ж, нажаль, усё гэта адбывалася на стадыі, калі законапраект ужо знаходзіўся ў Палаце прадстаўнікоў і паўплываць на яго канцэптуальна было немагчыма. Грамадскаць трэба было прыцягваць да абмеркавання, калі праект толькі пачыналі распрацоўваць, а не тады, калі магчымасці ўнесці ў яго нейкія змены былі мінімальныя.

    І тыя прапановы журналісцкай супольнасці, якія былі ўлічаныя, аніяк не паўплывалі на сутнасць законапраекта. А сутнасць зменаў у заканадаўства аб СМІ — павелічэнне дзяржаўнага кантролю над інфармацыйнай сферай, і без таго празмернага, прычым не толькі над медыя, але і над усёй інтэрнет-прасторай.

    Я звярнуў увагу на асноўныя праблемныя моманты новай рэдакцыі закона, пра якія неаднаразова заяўляла Беларуская асацыяцыя журналістаў і падкрэслівала ў сваіх зваротах да ўладаў.

    Акрамя зменаў у заканадаўства я засяродзіў увагу на пераследзе журналістаў-фрылансераў за супрацоўніцтва без акрэдытацыі з замежнымі СМІ.

    Журналістаў, якія супрацоўнічаюць з замежнымі выданнямі ў гэтым годзе ўжо 60 разоў прыцягвалі да адміністрацыйнай адказнасці, а сума штрафаў перасягнула 52 000 рублёў.

    Гэтае пытанне доўгі час знаходзіцца сярод тых, якія абмяркоўваюцца падчас Дыялогу. Здавалася, былі пазітыўныя зрухі, калі амаль год — з траўня 2016-га па сакавік 2017-га — журналістаў не прыцягвалі да адказнасці па гэтым артыкуле КаАП. Але потым усё абрынулася, і летась было больш штрафаў, чым за тры папярэднія гады агулам, а за палову 2018-га года колькасць штрафаў ужо амаль дасягнула мінулагодняй.

    Што тычыцца працы фрылансераў, то Валянціна Ржанец адзначыла: цяпер у Беларусі ўносяцца змены ў працоўнае заканадаўства і яны тычацца фрылансераў, дыстанцыйнай працы.

    На гэта я адказаў, што агучаныя змены не маюць ніякага дачынення да працы ў рэжыме “фрыланс”, бо гаворка ідзе пра тую ж самую працоўную дамову з адным працадаўцам, толькі на дыстанцыйнай аснове.

    У дыскусіі на сесіі, прысвечанай свабодзе выказвання меркавання, у прыватнасці, удзельнічалі старшыня профільнай камісіі Палаты прадстаўнікоў Нацыянальна сходу Андрэй Навумовіч, дэкан факультэта філасофіі і сацыяльных наук БДУ Вадзім Гігін.

    Папярэдні раўнд Дыялогу па правах чалавека адбыўся 20 ліпеня мінулага года ў Бруселі. Чакаецца, што чарговая сустрэча ў рамках Дыялогу пройдзе ўжо ў 2019 годзе.

    Андрэй Бастунец: Дыялог з Еўрасаюзам ідзе, а праблемы ў сферы свабоды слова не вырашаюцца

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Как найти и удалить свои старые комментарии в Instagram, Telegram, YouTube, TikTok и «Вконтакте»

    12.02.2024
    Акцэнты

    «Юмор может работать как подорожник». Топ самых ярких сатирических проектов Беларуси

    12.12.2023
    Акцэнты

    «Ивлеева и Тодоренко умерли для меня». Интервью с одним из создателей «Орла и решки» Евгением Синельниковым

    Евгений Синельников — один из создателей известного украинского шоу о путешествиях «Орел и решка». Он много лет работал режиссером-постановщиком телепроекта и даже был ведущим девятого сезона. Когда началась война, Евгений с семьей жил в Буче, они пробыли под оккупацией несколько недель. После освобождения Киевской области режиссер вернулся в родной дом. Мы поговорили с ним о том, как сейчас устроена жизнь в Буче, что он чувствовал, когда российские солдаты пришли к нему домой, а еще об обиде на белорусов и о том, что такое делать национальный контент на YouTube.
    17.11.2023
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці