Журналістка Ірына Новік: «Апошнім часам узаемадзеянне дзяржавы са СМІ ідзе выключна праз рэакцыю кантралюючых і сілавых структур»
Падчас сустрэчы «Прынцыпы ўзаемадзеяння дзяржавы і медыя: якімі яны павінны быць у новай Беларусі» на гэтую тэму разважала журналістка Ірына Новік.
-
Якія асноўныя балючыя моманты рэгулявання і медыясектара (рэдакцый і журналістаў ) існуюць у сучаснай Беларусі?
Стасункі паміж паміж недзяржаўным рэгіянальным медыя і адміністрацыяй горада і рэгіона (як прадстаўнікамі дзяржавы) былі рознымі ў розныя перыяды. Былі часы, калі нас не заўважалі, былі такія сітуацыі, што спрабавалі ціснуць ці патрабавалі зняць нейкія апублікаваныя матэрыялы. Былі і выпадкі, калі нашы прапановы падтрымлівалі і дапамагалі рэалізаць.
Апошнім часам узаемадзеянне дзяржавы са СМІ ідзе выключна праз рэакцыю кантралюючых і сілавых структур.
Зараз недзяржаўныя медыя атрымліваюць з боку дзяржавы выключна ціск і рэпрэсіі.
-
Якую ролю ў новай Беларусі мусяць іграць дзяржаўныя органы ва ўзаемаадносінах з медыя?
-
Права грамадзян на доступ да інфармацыі;
-
Аб’ектыўнасць інфармавання;
-
Трыманне журналісцкіх стандартаў і этычных нормаў
Гатовых рашэнняў і рэцэптаў з гэьтай нагоды я не маю. Але, разважаючы пра месца медыя ў дзяржаве, больш схіляюся разглядаць медыя як адзін з відаў бізнесу ў рынкавай эканоміцы. Канечне, з улікам вышэйпазначаных унутрымедыйных прынцыпаў.
-
Якія органы і якія функцыі дзяржавы павінны быць створаны у новай Беларусі, а якія із тых, якія існуюць зараз, павінны быць ліквідаваны? Якія прынцыпы фарміравання новых органаў?
Любыя вялікія палітычныя перамены ў жыцці краіны выклікаюць выбуховы рост рознага кшталту суполак і аб’яднанняў. Бо з’яўляюцца новыя магчымасці, адкрываюцца новыя перспектывы і шансы рэалізаваць тое, што яшчэ нядаўна падавалася немагчымым.
Можна ўзгадаць мастацтва ранняй Савецкай рэспублікі з усімі яго незлічонымі групоўкамі, аб’яднаннямі і саюзамі.
Даць магчымасць узнікнуць (і некаторым — знікнуць) прыкмета часу.
Мяркую, што ствараць пэўныя структуры “зверху” няма сэнсу. Трэба даць магчымасць ім вырасці.
Не упэўнена, што СМІ неабходны Мінінфарм.
-
Фінансаванне медыя ў новай Беларусі — ці магчымы дзяржаўныя (бюджэтныя) крыніцы? Як забяспечыць незалежнасць медыя пры дзяржаўным фінансаванні?
Мне больш да спадобы думаць у бок рынкавых механізмаў узаемадзеяння, чым разважаць пра тое, чым могуць “расплочвацца” медыя.
Пытанне ўжо трымае ў сабе адказ — цалкам верагодна, што расплочвацца прыдзецца правам на выказванне, самацэнзурай, стратай даверу аўдыторыі.
Можна, канечне, паразважаць і пра “харошую” і “нехарошую” дзяржаву і магчымасці прымаць ці не прымаць падтрымку. Але тое, што мы бачылі на ўласныя вочы на прыкладзе працы дзяржмедыя пацвярджае — замова і гарантыя аплаты зніжае якасць.
-
Якім павінна быць заканадаўства ў обласці свабоды слова? Ці павінна быць увогуле спецыяльнае заканадаўства?
Есць Канстытуцыя, каторая гарантуе свабоду слова як права грамадзяніна.
То прымаць заканадаўчыя акты, што яго абмяжоўваюць, не варта.
Ёсць крымінальны, адміністратыўны ды іншыя кодэксы, дзе парушэнні, што тычацца права доступу да інфармацыі могуць быць зафіксаваны. У прыватнасці, расісцкія, гамафобныя ці іншыя такога кшталту выказванні.
-
Якія нарматыўныя механізмы для стрымлівання павінны быць прадугледжаны ў мэтах таго, каб дзяржава не перавышала свае палнамоцтвы ў пытаннях рэгулявання свабоды слова?
Гэта, на маю думку, нават не пытанне асобнай краіны.
Тое, што адбылося і адбываецца ў Беларусі дэманструе, што міжнародная супольнасць не выпрацавала механізмаў і заканадаўства супрацьстаяння дыктатарскім рэжымам.
То зараз хіба больш актуальна думаць і працаваць у бок міжнародных механізнаў, якія б не дапусцілі перавышэння паўнамоцтваў з боку дзяржавы, у тым ліку, у галіне свабоды слова.
Чытайце яшчэ:
Журналистка Татьяна Коровенкова: «В будущем финансирование СМИ может быть в виде государственных грантов»
Медиаменеджер Марина Загорская: «Министерство информации как контролирующий орган в будущем должно быть ликвидировано»
В тройке лидеров «Зеркало», «Наша Ніва», «Радыё Свабода»: MediaLab о результатах исследования цитирования