• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    «За год так і не даведаліся, за што канкрэтна была асуджаная Каця…»

    Муж зняволенай журналісткі Кацярыны Андрэевай распавёў «Народнай Волі» пра апошнія навіны ад жонкі.

    Адбывае пакаранне Кацярына ў Гомельскай калоніі.

    — Апошнім часам сувязь з Кацяй, дзякуй Богу, нармальная, — распавядае Ігар Ільяш, муж журналісткі. — І лісты даходзяць, і адваката прапускаюць, і тэлефануе дадому з калоніі.

    Таксама на мінулым тыдні я без праблем адвез жонцы вялікую харчовую перадачу на 50 кілаграмаў. Такая дазваляецца раз на тры месяцы.

    — Перадаеце традыцыйны набор ці жонка нешта просіць адмыслова?

    — Часам штосьці просіць, але ў асноўным я фармую перадачу на свой густ. Каўбаса, мяса, рыба, шакалад і цукеркі, пячэнне… І ўсяго гэтага даволі шмат, бо 50 кілаграмаў — гэта 6–7 вялікіх сумак.

    Праўда, апошнім разам Каця папрасіла разнастаіць набор прадуктаў, даслаць ёй тое, што яшчэ не спрабавала.

    Але трэба адзначыць, што нярэдка сябры перадаюць ёй (у тым ліку і з замежжа) нейкія прысмакі — цукеркі, шакалад. І гэта таксама заўсёды вельмі прыемна і важна для жонкі.

    — А кнігі можна дасылаць?

    — Нельга, але Каця заўсёды адзначае, што ў калоніі вельмі добрая бібліятэка. Там неблагі выбар кніг, ёсць што пачытаць.

    — Як яе здароўе?

    — Быццам бы, не скардзіцца. Вясной у яе быў востры алергічны перыяд, але зараз ужо ўсё нармальна.

    — 13 ліпеня споўніцца год, як Кацярыне быў вынесены другі прысуд…

    — Магу канстатаваць, што за гэты час мы так і не даведаліся, за што канкрэтна была асуджаная Каця, і за што ёй далі такі вялізны тэрмін зняволення.

     Кацярына Андрэева разам з Дар’яй Чульцовай былі затрыманыя 15 лістапада 2020 года. Яе асудзілі на два гады зняволення ў калоніі агульнага рэжыму.

    Кацярына павінна была выйсці на волю 5 верасня 2022 года, аднак 7 красавіка сям’і журналісткі стала вядома, што ёй выставілі новае абвінавачанне. Жорсткае. 13 ліпеня 2022 года Гомельскі абласны суд прысудзіў Кацярыне 8 гадоў і 3 месяцы калоніі за «здраду дзяржаве».

    Читайте еще:

    Журналіст Караль Гусеніца: Падзеі ў Беларусі ў 2020-ым былі важныя для палякаў праз агульнага ворага — Расію

    Івулін прайграў заклад і пазваніў Мукавозчыку — папрасіцца на працу ў «СБ» і вярнуцца ў Беларусь

    «Калі журналіст будзе рабіць два вялікіх якасных матэрыялы на месяц, яму на хлеб не хопіць». Гутарка з рэжысёркай Ксеніяй Галубовіч

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці