• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    «Яны ўзбагачаюцца за чужы кошт»: мастакі падалі пазоў супраць стваральнікаў Midjourney і Stable Diffusion

    Нейрасеткі парушаюць закон аб аўтарскім праве, лічаць істцы.

    Калектыўны пазоў супраць аўтараў Mid­jour­ney і Sta­ble Dif­fu­sion падалі юрыст і друкар Мэцью Батэрык, юрыдычная кампанія Joseph Saveri Law Firm, а таксама мастакі Сара Андэрсан, Кэлі Макернан і Карла Ортыз.

    Істцы сцвярджаюць, што распрацоўшчыкі дзейнічаюць незаконна, паколькі навучылі нейрасеці генераваць выявы на базе з пяці мільярдаў ілюстрацый, узятых з інтэрнэту «без згоды іх аўтараў».

    Той факт, што нейрасетки накшталт Mid­jour­ney і Sta­ble Dif­fu­sion здольныя «запаўняць рынак» практычна неабмежаванай колькасцю малюнкаў, якія парушаюць аўтарскія правы, прычыняе шкоду мастакам, лічыць Мэцью Батэрык.

    Істцы абвінавачваюць стваральнікаў нейрасетак для генерацыі малюнкаў у парушэнні аўтарскіх правоў і незаконным узбагачэнні. Яны патрабуюць кампенсаваць нанесеную шкоду і заклікаюць далучыцца да свайго калектыўнага пазову іншых аўтараў.

    Кампанія Joseph Saveri Law Firm спецыялізуецца на калектыўных і антыманапольных ісках. Акрамя таго, для Мэцью Батэрыка гэта не першая падобная справа: зараз ён судзіцца з Microsoft, GitHub і Ope­nAI па аналагічнай справе, звязанай з нейрасеткай CoPi­lot, якая навучаецца на фрагментах праграмнага кода з інтэрнэту.

    Пазоў мастакоў ў сетцы раскрытыкавалі за тэхнічныя недакладнасці. Абвінаваўцы сцвярджаюць, што нейрасеткі «захоўваюць сціснутыя копіі малюнкаў, абароненых аўтарскім правам», а пасля «рэкамбінуюць» іх паміж сабой. Аднак Mid­jour­ney і Sta­ble Dif­fu­sion захоўваюць не самі ілюстрацыі, а матэматычныя заканамернасці, створаныя з выяваў. На іх аснове нейрасеткі з нуля генеруюць малюнкі.

    Напрыканцы 2022 года мастакі з платформы Art­Sta­tion таксама выказалі сваю незадаволенасць тым, што на сайце публікуюць выявы, згенераваныя нейрасеткамі. У выніку мадэратары партала пачалі хаваць ілюстрацыі з пратэстамі супраць артаў, створаных пры дапамозе Mid­jour­ney, Sta­ble Dif­fu­sion і падобных сэрвісаў.

    Чытайце яшчэ:

    Улады 2 гады імкнуцца цалкам знішчыць незалежныя медыі, але тыя працуюць

    «Сьнілася мне, што я вярнуўся дадому». Пра што піша з‑за кратаў журналіст Свабоды Андрэй Кузьнечык

    На волю выйшаў аўтар YouTube-канала «Слуцк для жизни» Уладзімір Няронскі

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці