• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Накірункі працы і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Якім будзе «інфармацыйны гігант» Лукашэнкі і Пуціна, які «ствараюць» з канца 2021 года

    Ужо чацвёрты год Лукашэнка і Пуцін пагражаюць аб’яднаць свае прапагандысцкія махіны і стварыць мэдыяхолдынг так званай «саюзнай дзяржавы». А што на практыцы? У відэапраекце «Тлумачым з Гурневічам» расказвае «Радыё Свабода».

    У канцы студзеня Пуцін з Лукашэнкам дамовіліся стварыць мэдыяхолдынг «саюзнай дзяржавы», у які ўвойдуць чатыры СМІ — дзьве штотыднёвыя газеты, штотыднёвы часопіс і тэлеканал. Холдынг павінен «забяспечыць адзіную скаардынаваную інфармацыйную палітыку».

    Гаворкі пра стварэнне мэдыяхолдынгу «саюзнай дзяржавы» ідуць ужо не першы год. Упершыню такую прапанову агучыў Лукашэнка ў лістападзе 2021 году. Што адбывалася далей? — Расказвае Дзьмітры Гурневіч.

    У праекце «Тлумачым з Гурневічам» «Радыё Свабода» заахвочвае аўдыторыю ставіцца да інфармацыі крытычна, правяраць яе дакладнасць і не прымаць на веру без належнага аналізу. Новыя відэа выходзяць кожны чацвер на YouTube-канале «Радыё Свабода».

    Чытайце яшчэ:

    Праз вайну і Лукашэнку. Як бачаць Беларусь на Захадзе — ключавое з даследавання замежных медыяў

    Размовы пра жыццё, сэкс і выпадковыя факты. Сем падкастаў на любы густ ад беларусаў

    Нармалізацыя як умова выжывання. Што цяпер асвятляюць «перафарматаваныя» выданні

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці