Як падрыхтавацца да Калядаў? Глядзім майстар-класы разам
«Штодзень» звярнуўся да праекта Tradycyja, які мае некалькі прапаноў і парадаў, што і як зрабіць да святаў.
Самастойна робім Калядную зорку. Віфліемская, або Калядная зорка, згодна Бібліі, паказала нараджэнне Ісуса біблейскім вешчунам, а пазней прывяла іх у Віфлеем.
Такім чынам зорка сімвалізуе веру, святло і вядзе на шляху да Бога.
У народнай традыцыі прынята вырабляць вялікія каляровыя зоркі і хадзіць з імі калядаваць. Як гэта зрабіць, пабачым у відэа-майстар-класе па вырабе Каляднай зоркі.
Якое ж калядаванне без Казы? Каза – гэта адзін з галоўных калядных персанажаў, які з пачатку падае-памірае, а потым на радасць усім ажывае. Падчас калядавання Казе даюць пачастункі, каб у доме былі дабрабыт, урадлівасць і багацце. Дзе каза ходзіць — там жыта родзіць! Лялечны майстар Ірына Ражко прапануе свой майстар-клас па вырабе каляднай маскі Казы:
Беларускі музыка-інструменталіст, спявак і этнограф Сяржук Доўгушаў разам са спявачкай Вікторыяй Міхно і гуртом “Guda” распавядаюць пра тое, якія існуюць беларускія традыцыі калядавання, а таксама вучаць, як разам падрыхтаваць і правесці свята:
На Каляды існуе шмат розных песень. Можна скарыстацца гатовым спеўнікам, дзе ёсць мелодыі і тэксты, у тым ліку такіх вядомых песень як “Неба і зямля”, “А ўчора з вячора”, “Добры вечар, шчодры вечар”, “Добры вечар табе, пане гаспадару” ды іншыя.
Чытайце яшчэ:
«Ідзе паступовае паглынанне калектыўнага беларуса расійскім кантэкстам». Крытыкі падвялі культурніцкія вынікі года
В Германии издали книгу с письмами политзаключенных белорусок — в ней есть истории журналисток
БАЖ падводзіць вынікі працы за год. Падтрымка журналістаў і медыяў, кампаніі салідарнасці, еўрапейскія ўзнагароды і ТікТок