Вялікі ТОП карысных нейрасетак на ўсе выпадкі жыцця
Спатрэбіцца і прафесіяналам, і звычайным карыстальнікам. Тут ёсць нейрасеткі, якія тлумачаць простай мовай навуковыя артыкулы, перакладаюць відэа з розных моў і дапамагаюць выбраць фільмы, піша «Наша Ніва».
2022 год і пачатак 2023-га можна назваць часам сапраўднага росквіту штучнага інтэлекту — амаль штодня з’яўляюцца навіны аб стварэнні новых нейрасетак, якія здольны значна спрасціць жыццё чалавека.
Такія рэчы, як, напрыклад, ChatGPT і Midjourney, ужо становяцца часткай жыцця многіх людзей. Аднак існуюць і іншыя вартыя ўвагі праграмы.
Каллегі вырашылі вывучыць магчымасці многіх нядаўна створаных нейрасетак і скласці спіс карысных інструментаў, якія могуць дапамагчы вам вырашаць пэўныя задачы і дасягаць мэт у розных сферах жыцця.
Ніжэй спіс, падзелены па катэгорыях (калі спасылкі не працуюць, выкарыстоўвайце VPN).
Адукацыя
Consensus — гэта пошукавік, які пры дапамозе штучнага інтэлекту імгненна атрымлівае інфармацыю з сотняў мільёнаў навуковых артыкулаў па ключавых словах. Нейрасетка пры гэтым дае кароткае апісанне да кожнага выніку пошуку. Працуе толькі на англійскай мове.
Explainpaper — гэта праграма, якая можа хутка, сцісла і даступна растлумачыць любы навуковы артыкул. Для пачатку працы неабходна перайсці па спасылцы і націснуць на «upload a paper», што дазволіць загрузіць тэкставыя файлы з вашых прылад і спрасціць іх. Лепш за ўсё працуе з англійскімі артыкуламі, але разумее і рускую мову.
Paperpal — гэта нейрасетка, якая дапаможа напісаць акадэмічныя лісты, курсавыя і дыпломныя працы. Яна аналізуе напісаны вамі тэкст, выпраўляе памылкі і прапануе перафразаваць складаныя фразы ці фармулёўкі. Інструмент даступны для працы ў браўзеры альбо ў якасці пашырэння для Microsoft Word. Працуе ў тым ліку і на рускай мове (беларускай версіі, на жаль, няма).
GPTZero — гэта сэрвіс, які здольны адсачыць след штучнага інтэлекту ў любым напісаным тэксце для выяўлення падману. Яго можна выкарыстоўваць для праверкі эсэ і іншых работ вучняў альбо студэнтаў. Працуе толькі з англамоўнымі тэкстамі.
Таксама існуюць шулерскія праграмы, якія здольныя замест вас імгненна рашаць матэматычныя і іншага роду задачы:
-
Quizard (версія для Android, версія для iOS) здольны рашаць школьныя і ўніверсітэцкія тэсты з варыянтамі адказаў. Для гэтага дастаткова сфатаграфаваць заданне і мець падключаны інтэрнэт.
-
GptGO — тое ж самае, толькі для інтэрнэт-заданняў і без неабходнасці што-небудзь фатаграфаваць. Працуе ў якасці пашырэння для браўзера Google Chrome і можа быць выкліканы падчас анлайн-тэсту.
-
MathGPT спецыялізуецца выключна на матэматычных задачах рознага ўзроўню. Для гэтага неабходна проста іх увесці і ўсё адразу ж будзе гатова. Працуе на англійскай мове.
Творчасць
Аisoft — гэта праграма, якая здольная паляпшаць якасць вашых фатаграфій і карцінак (у бясплатнай версіі дэталізацыю можна зрабіць у 2 ці ў 4 разы выразней за арыгінал, а ў платнай — у 6 і ў 8 разоў).
Upscayl — такая ж нейрасетка для паляпшэння якасці фатаграфій і карцінак, але пры гэтым яна больш прасунутая і цалкам бясплатная. Аднак яна даступная для выкарыстання толькі на камп’ютарах (падтрымлівае сістэмы Windows, MacOS і Linux).
CleanUp — гэта інструмент для хуткага і прафесійнага выдалення любога аб’екта або чалавека з фатаграфій. Адзіны мінус — бясплатная версія пагаршае якасць фота пасля апрацоўкі, але нішто не замінае скарыстацца вышэйзгаданымі спосабамі паляпшэння дэталізацыі.
Beautiful.AI — гэта штучны інтэлект, які значна спрашчае стварэнне розных прэзентацый. Па сутнасці ён з’яўляецца асабістым асістэнтам, які адгадвае вашыя пажаданні і стварае патрэбны дызайн, анімацыю і пераходы для слайдаў. Платная версія каштуе 12 даляраў у месяц.
Vizkom — гэта нейрасетка, якая генеруе мноства варыянтаў заканчэння вашага малюнка. Вам толькі трэба намаляваць там любы эскіз і націснуць «Generate». Увесь інтэрфейс праграмы на англійскай мове.
Maroofy — гэта цалкам бясплатны сэрвіс, які пры дапамозе штучнага інтэлекту і на аснове вашай любімай музыкі можа для вас стварыць ідэальны плэйліст. Дастаткова толькі пазначыць ваш любімы трэк, і нейрасетка адразу ж знойдзе ўсё максімальна падобнае па атмасферы, стылістыцы і гучанні. Бібліятэка сэрвісу налічвае 120 млн розных кампазіцый.
Fadr — яшчэ адна бясплатная нейрасетка, якая зможа падзяліць любы трэк на некалькі дарожак па вакале і па музычных інструментах. Гэта дазволіць цалкам разабраць арыгінал кампазіцыі і перасабраць яго ў што заўгодна.
А ў якасці бонусу: нейрасеткі Movie Deep Search, GiftasticAI і ChefGPT. Усе працуюць выключна на англійскай мове.
Праца
KickResume — гэта канструктар рэзюмэ для розных выпадкаў жыцця, у які ўкаранёны штучны інтэлект. Ён дапаможа хутка стварыць прывабнае, якаснае і прафесійнае рэзюмэ, толькі задаўшы вам некалькі пытанняў. У бясплатнай версіі можна скласці не больш за 5 рэзюмэ.
Sheet+ — гэта бясплатны сэрвіс, які пры дапамозе ChatGPT і тэкставых запытаў можа рабіць табліцы для вас у Excel і ў Google Sheets. Апроч гэтага, ён выпраўляе ў іх памылкі, дае тлумачэнні па сваёй працы і можа разумець рускую мову пры ўводзе інфармацыі.
OnlineOCR — гэта разумны канвертар, які можа здабываць тэкст з фатаграфій і ператвараць карцінкі разам з файламі PDF у фармат дакументаў Word ці Excel. Ён цалкам бясплатны, а таксама падтрымлівае беларускую мову.
Adobe — гэта бясплатны інструмент, які прыбірае ўсе фонавыя шумы з галасавых запісаў, што робіць гук больш якасным і насычаным. Нібыта, напрыклад, вы запісвалі свой голас у студыі, а не праз навушнікі.
NeuroDub — гэта нейрасетка, якая дазваляе натуральна перакласці цэлае відэа з адной мовы на любую іншую з 70 прапанаваных (беларускай, на жаль, няма). Працэс доўжыцца хвіліны, а ў бясплатнай версіі можна перакласці не больш за тры відэа.
YouTube Summary — гэта спецыяльнае пашырэнне для браўзера Google Chrome, якое дазваляе атрымліваць кароткі тэкставы змест з любога відэа на платформе YouTube. Для працы яно выкарыстоўвае ChatGPT, а таксама разумее мноства моў.
Спецыяльныя нейрасеткі для айцішнікаў:
-
Codesnippets — генерацыя і аналіз праграмных кодаў пры дапамозе тэкставых запытаў і тэхналогіі ChatGPT‑3. Ёсць бясплатны 7‑дзённы перыяд.
-
Adrenaline — праверка ўласнага праграмнага кода на прадмет памылак і недакладнасцяў. Можа працаваць у браўзеры альбо ў якасці дадатку (інструкцыя на англійскай мове па ўсталяванні).
-
Interview Warmup — распрацаваная кампаніяй Google імітацыя прафесійнага інтэрв’ю з выкарыстаннем мноства тэхнічных пытанняў. Разумее толькі англійскую мову.
Читайте еще:
«Без нацыянальнага прымірэння нам не захаваць незалежнасці Беларусі». Адкрыты ліст Іосіфа Сярэдзіча
Латвия заблокировала много российских СМИ, но местные порталы продолжают продвигать кремлёвские нарративы
Праваабаронцы падвялі вынікі расследавання массавых катаванняў, якія адбываліся на Акрэсціна 9–14 жніўня 2020 года