Праваабаронцы падвялі вынікі расследавання массавых катаванняў, якія адбываліся на Акрэсціна 9–14 жніўня 2020 года
Праваабаронцы апублікавалі дакумент, у які ўвайшла 101 задакументаваная гісторыя людзей, якія прайшлі праз здзекі ў Цэнтры ізаляцыі правапарушальнікаў на Акрэсціна. Міжнародны камітэт па расследаванні катаванняў у Беларусі высветліў, што ў перыяд з 9-га па 14-е жніўня 2020 года праз ЦІП, разлічаны на 110 чалавек, сілавікі «прагналі» больш за 3000 затрыманых.
Міжнародны камітэт па расследаванні катаванняў у Беларусі распавёў, што сярод затрыманых былі непаўнагадовыя, людзі пенсійнага ўзросту, людзі з інваліднасцю, выпадковыя мінакі.
Усе затрыманыя траплялі пад прыніжальныя працэдуры, збіваліся, утрымліваліся ў нечалавечых умовах. На падставе 101 задакументаваных гісторый праваабаронцы расказалі:
-
Што адбывалася ў Цэнтры ізаляцыі правапарушальнікаў горада Мінска
-
Храналогію катаванняў на Акрэсціна 9–14 жніўня 2020 года
-
Хто адказны за катаванні ў ЦІП
-
Як кваліфікуюцца дзеянні супрацоўнікаў з пункту гледжання права.
Спампаваць дакумент можна ТУТ
Чытайце яшчэ:
Рэдактара «Інфа-Кур’ера» і яго намесніка змясцілі ў ізалятар, «Белсаюздрук» адмаўляецца браць газеты
Латвия заблокировала много российских СМИ, но местные порталы продолжают продвигать кремлёвские нарративы
Справа Tut.by: 17 сакавіка агучаць прысуд толькі Золатавай і Чэкінай, астатніх фігурантак «асудзяць, калі знойдуць»