• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    «Усіх заб’ём, каго трэба, абрабуем. З Богам». Хто такі Уладлен Татарскі, якога падарвалі ў піцерскай кавярні

    Прапагандыст вайны Уладлен Татарскі, якога забілі падчас яго творчага вечара ў кавярні Санкт-Пецярбурга, — былы крымінальнік, рабаўнік. Гэты ваенкар вызначаўся нават на фоне агалцелай расійскай прапаганды.

    Уладлен Татарскі — гэта псеўданім расійскага блогера з батальёна «Усход» і ваеннага карэспандэнта Максіма Фаміна, які ўслаўляў агрэсію Расіі супраць Украіны.

    Ён запісваў відэаролікі з «аналізам» вайны і даваў парады мабілізаваным расіянам. Быў сярод запрошаных на выступленне Пуціна з нагоды далучэння Луганскай, Данецкай, Херсонскай і Запарожскай абласцей.

    У адным з ролікаў, запісаным летась у верасні, акурат пасля таго пуцінскага выступлення, ён заявіў, што «ўсіх пераможам, усіх заб’ём, усіх, каго трэба, абрабуем, і ўсё будзе, як мы любім, з Богам».

    А ўчора ваенкар не хаваў радасці ад паведамлення аб смерці беларускага добраахвотніка.

    Татарскаму было 40 гадоў. Па яго словах, нарадзіўся ён і ўсё жыццё пражыў у Макееўцы, на Данбасе. Гаварыў, што яго бацька — «рускі патрыёт, звычайны шахцёр» і выхоўваў яго ў патрыятычным духу. Ён у дзяцінстве рабіў «дробныя дысідэнцкія выхадкі на ўроках украінскай мовы».

    Татарскі казаў, што займаўся бізнэсам, пакуль яго не пасадзілі за рабаванне банка. У 2014 годзе ўцёк з турмы і далучыўся да прарасійскага апалчэння.

    Потым яго зноў пасадзілі, бо юрыдычных падстаў для вызвалення не было. Потым ён быў памілаваны і адслужыў па кантракце. У 2019‑м звольніўся і заняўся блогерскай дзейнасцю, паехаў працаваць у Маскву. Калі пачалася поўнамаштабная вайна, стаў яе апяваць.

    Пра свае ўцёкі з турмы напісаў кнігу, якую выдаў, калі жыў у Маскве. Нядаўна выйшла яшчэ адна яго кніга — зборнік апавяданняў «Медытацыя».

    Татарскі лічыў, што «Украіна як дзяржава ў цяперашнім выглядзе павінна быць знішчана».

    Ваенкар прызнаваўся, што не чакаў ад Украіны супраціву. Каб яе перамагчы, трэба было, заяўляў ён, наносіць бязлітасныя ўдары і бамбардаванні.

    «Калі б мы ў першы дзень пахавалі ў казармах Украіны 10 тысяч украінскіх салдат, то яны былі б на перамовах згаворлівымі, гэта б дэмаралізавала мацней», — заяўляў Татарскі ў адным з інтэрв’ю.

    Уладлена Татарскага забіла 2 красавіка выбухам ў кафэ Street Food Bar №1 у Санкт-Пецярбургу. Там ён выступаў з лекцыяй пра тое, як «весці рэпартажы з гарачых пунктаў» і «што такое быць ваенкарам».

    Сустрэча з Татарскім была арганізаваная дыскусійным клубам «Кібер Фронт Z». У ліпені 2022 года уладальнік ПВК «Вагнер» Яўген Прыгожын казаў, што Street Food Bar №1 належыць яго кампаніі «Канкорд».

    Чытайце яшчэ:

    «Бачу палярнае стаўленне да беларусаў». Што абмяркоўвалі на журналісцкай сустрэчы ў Кіеве

    Слуцкае выданне «Інфа-Кур’ер» закрыла свой тэлеграм-канал

    «Искусство — это был смысл его жизни»: в минской галерее DK проходит выставка живописи и графики погибшего Захара Кудина

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці