• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Стваральнік «Гомельскіх ведамасцей», дэмакратычны дэпутат, журналіст-фрылансер. Факты пра Андрэя Толчына

    Грамадскага дзеяча і былога журналіста Андрэя Толчына перавялі ў СІЗА. Хто такі Андрэй Толчын, якога ўлады кінулі за краты, распавядае «Штодзень».

    Андрэй Толчын. Фота з уласнага архіва

    Дэсантнік

    Андрэй Толчын неаднаразова распавядаў пра сваё вайсковае мінулае. Здольнага юнака з Гомеля ў 1980‑я гады прызыўная камісія адабрала ў элітныя дэсантныя войскі, адкуль яго, пасля знакамітай Разанскай вучэбкі, накіравалі ў вайсковую выведку ГРУ. Атрыманы досвед, як зазначаў Андрэй у шматлікіх інтэрв’ю, дапамог яму быць стрэсаўстойлівым у палітычнай дзейнасці і журналістыцы.

    Палітык

    Па вяртанні з войска Андрэй Толчын пайшоў працаваць на «Гомельскі радыёзавод», які ў той час вялікую частку прадукцыі вырабляў для патрэб абароннай прамысловасці. Менавіта там ён заваяваў аўтарытэт у працоўным калектыве і пачаў свой шлях у палітыку. У выніку эфектыўна праведзенай выбарчай каманіі ў 1990‑м ён трапіў у склад дэпутатаў Гомельскага гарсавета 21 склікання. Гэта быў першы і апошні дэмакратычна абраны гарсавет горада. Пасля жнівеньскага путчу 1991 менавіта Прэзідыум гомельскага гарсавета заняў прынцыповую пазіцыю і падтрымаў дэмакратычныя перамены, наклаўшы арышт на ўласнасць камуністычнай партыі.

    Андрэй Толчын страйкам

    Гомельскі страйкам пратэстуе супраць спробы камуністычнага перавароту ў жніўні 1991 года. Андрэй Толчын быў адным з лідараў гомельскага страйкаму. Фoта: vytoki.net

    “У нас дэмакратычныя зрухі пачаліся ў канцы 1980‑х. У той час савецкі рэжым быў аслаблены, тады была Перабудова. Мы праводзілі шмат сустрэч у дварах. Свайго канкурэнта з кіраўніцтва Завода “Гандлёвага абсталявання” я перамог, нягледзячы на тое, што ў выбарчых камісіях былі работнікі з ягонага прадпрыемства. Часы былі іншыя, улада не звярэла, як цяпер, была больш гуманнай. Людзям надакучылі крамлёўскія старцы, забароны, кантроль усюдыіснай партыі. Самае галоўнае, гомельцы адчувалі крыўду на камуністаў, якія замоўчвалі чарнобыльскія праблемы…”, — узгадвае Андрэй у адным з ранейшых інтэрв’ю.

    Стваральнік “Гомельскіх ведамасцей”

    За гады свайго дэпутацтва Андрэй Толчын спрыяў беларусізацыі Гомеля, падтрымліваў адкрыццё незалежных сродкаў масавай інфармацыі. У прыватнасці, адной з ягоных заслуг з’яўляецца стварэнне гомельскай гарадской газеты “Гомельскія ведамасці”, якая пры Лукашэнку пераўтварылася ў прапагандысцкае выданне, якое стаіць на варожых для беларускай незалежнасці і культуры каштоўнасцях.

    Актывіст дэмакратычных партый і рухаў

    Андрэй Толчын, пачынаючы з 1990‑х гадоў, з’яўляецца сябрам незалежных прафсаюзных арганізацый, дэмакратычных рухаў і партый. Неаднаразова вылучаў сваю кандыдатуру на выбарах розных узроўняў, быў назіральнікам, у выніку чаго пераследаваўся ўладамі і фактычна атрымаў забарону на працу ў Беларусі.

    Андрэй Толчын Курапаты

    Андрэй Толчын падфарбоўвае крыж ахвфрам сталінскіх рэпрэсій. Фота: «РАдыё Свабода»

    Журналіст

    У 2010‑х гадах Андрэй Толчын супрацоўнічаў з некалькімі незалежнымі выданнямі, быў відэааператарам, за што яго дзясяткі разоў прыцягвалі да адміністрацыйнай адказнасці і кідалі за краты па сфабрыкаваных справах.

    Андрэя Толчына затрымалі 27 верасня гэтага года, а на наступны дзень на кватэры ў былога журналіста-фрылансера сілавікі правялі ператрус. У выніку следчыя забралі камп’ютарную тэхніку і іншыя лічбавыя носьбіты. Паводле неафіцыйнай інфармацыі, ператрус ладзіўся ў межах справы за экстрэмізм.

    Чытайце яшчэ:

    «Вот я уже дипломированный мастер по перманентному макияжу». Как работают белорусские региональные медиа после 2020 года

    «Мне не сорамна ні за адну секунду свайго жыцця». Журналіст Павел Мажэйка патлумачыў матывы паводзін на судзе

    Ягор Марціновіч пра Івуліна: «Самы круты сусед у зняволенні. У камеры ўзводзілі аптымізм у квадрат»

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Как найти и удалить свои старые комментарии в Instagram, Telegram, YouTube, TikTok и «Вконтакте»

    «Медиазона» подготовила инструкцию по удалению старых комментариев в соцсетях — от Instagram до Youtube.
    12.02.2024
    Акцэнты

    «Юмор может работать как подорожник». Топ самых ярких сатирических проектов Беларуси

    Юмор считают лакмусовой бумажкой общества. Чем оно здоровее, тем спокойнее реагирует на шутки и иронию, направленные на внутренние проблемы. Белорусам, три года пребывающим в затяжном, беспросветном политическом и экономическом кризисе, сатира помогает выстоять и уцелеть. А вот диктатура боится смеха как огня. «Не Славой Комиссаренко единым», — подумал БАЖ и сделал обзор самых улетных юмористических проектов, высмеивающих сегодняшнюю страшную реальность.
    12.12.2023
    Акцэнты

    Чацвёра з дзесяці сышлі з прафесіі. Як абышоўся «Талібан» з журналістыкай у Афганістане

    01.03.2024
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці