• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Накірункі працы і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    «Шнары пратэсту». Фотагісторыя пацярпелых на пратэстах у жніўні 2020-га

    10 жніўня Натальля Лубнеўская асьвятляла пратэсты каля станцыі мэтро «Маладзёжная» для «Нашай Нівы». Падчас разгону баец спэцназу стрэліў журналістцы ў нагу гумовай куляй. Больш за месяц Натальля правяла ў лякарні, а пасьля вярнулася да журналісцкай працы.

    У жніўні 2020 году жыцьцё многіх беларусаў разьдзялілася на «да» і «пасьля». Пачуўшы заяву Цэнтральнай выбарчай камісіі пра 80% галасоў за Лукашэнку, людзі выйшлі на вуліцы і не пакідалі іх, нягледзячы на надзвычайную жорсткасьць сілавікоў. Улады выкарысталі супраць народу сьвятлашумавыя гранаты, гумовыя кулі, вадамёты. У праекце фатографа Віялеты Саўчыц героі расказваюць, які сьлед на іхных целах пакінулі падзеі 9–11 жніўня і што значаць для іх гэтыя шнары. Мы перадрукоўваем тую частку, што датычыцца журналістаў.

    Натальля Лубнеўская

    29 гадоў, працуе журналісткай «Нашай Нівы»

    — Выбег атрад спэцназаўцаў, у бок пратэстоўцаў пачалі страляць. Я надалей здымала на мабільны. У нейкі момант адчула, што нешта апякло мяне каля нагі. Не адразу зразумела, што здарылася. Калі бегла празь пешаходны пераход, пабачыла, што на назе рана. Па джынсах сьцякала кроў.

    Самога моманту стрэлу я ня бачыла. Куля, відаць, выпала, калі я зрабіла пару крокаў. Праз два тыдні сьведка падзеяў прыслаў нам відэа з момантам стрэлу. Было бачна, што баец стаяў за 10 мэтраў і стрэліў прыцэліўшыся.

    Асноўнае пачуцьцё — неразуменьне: навошта? Дзеля абароны? Не. Мы стаялі ў іншым баку, абазначаныя як «Прэса», у руках былі не камяні, а тэлефоны. І гэта ня тая гісторыя, якую пасьля можна з саслужыўцамі абмяркоўваць і хваліцца: «Кляс, я там падстрэліў дзеўку!»

    Я правяла ў лякарні 38 дзён. Паставілі дыягназ „агнястрэльнае раненьне“. Некалькі тыдняў я была ў гіпсе, нага ня рухалася, патрэбны быў час, каб аднавіць мабільнасьць. Каля месяца я хадзіла на заняткі ЛФК. Функцыянальнасьць нагі вярнулася толькі праз 2 месяцы пасьля выпіскі.

    Праз два гады можна сказаць, што ўсё цалкам аднавілася, застаўся толькі сьлед. Я стала больш злою пасьля таго, што са мной адбылося.

    Не шкадую, што была там. Гэта вельмі натуральна, калі ты журналіст і асьвятляеш падзеі, якія адбываюцца ў горадзе. Шкадаваць мусіць той, хто гэта ўчыніў, а ня я.

    У мяне ёсьць знаёмы плястычны хірург, які прапаноўваў зрабіць што-небудзь са шнарам. Але я пакуль вырашыла не чапаць яго, пакінуць як ёсьць. Для мяне гэта напамін пра тыя падзеі і пра тую несправядлівасьць да мяне. Гэта пазнака, што я не хачу забываць, дараваць тое, што здарылася. Таму я вырашыла пакінуць яго як ёсьць.

    Цалкам гісторыі гэтага фотапраекта глядзіце тут

    Чытайце яшчэ:

    “Для медыярэсурсу ахвяруем сваім вольным часам”: у ЗША з’явіўся новы сайт для беларусаў Паўночнай Амерыкі

    Каким было 9 августа 2020 года для будущей команды MOST

    Максим Березинский: «С точки зрения доступности разных источников информации мы откатились очень далеко назад»

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці