• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    «Шкадую, што «Клуб рэдактараў» выходзіць не кожны дзень»: Іван Эйсмант пра сваё бачанне кірункаў сучаснай журналістыкі

    "Зараз я спрабую намаляваць свет, дзе выдаляюць на працягу хвіліны з YouTube, дзе закрываюць платформы ў цэлых краінах і на кантынентах, штрафуюць за прагляды тэлеканалаў, а за распаўсюджанне кантэнту беларускіх і расійскіх СМІ ў некаторых краінах абмяркоўваюць увядзенне крымінальнай адказнасці", - гаворыць Іван Эйсмант. Пра якія медыя клапоціцца старшыня Белтэлерадыёкампаніі ў інтэрв'ю газеце "Звязда"? Выбралі самыя цікавыя моманты з гутаркі.

    — Калі становішся кіраўніком такой вялікай структуры, як Белтэлерадыёкампанія, змяняюцца адносіны да сваёй творчай дзейнасці. Прыходзіцца адказваць за вялікую колькасць гаспадарчых, юрыдычных і фінансавых пытанняў. Без гэтага кампанія не будзе эфектыўна працаваць. Таму зараз я пакідаю за сабой толькі тое, што мне сапраўды цікава. «Клуб рэдактараў» мне цікавы.

    Я паглыблены ў інфармацыйны парадак і, праглядаючы ленты навін, бачу столькі фэйкаў, што часам шкадую, што «Клуб рэдактараў» выходзіць не кожны дзень, а раз на тыдзень.

    Так многа тэм хочацца ўзняць, абмеркаваць, растлумачыць людзям.

    — Якія, на ваш погляд, кірункі сучаснай журналістыкі будуць запатрабаваны ў будучыні?

    — Зараз я спрабую намаляваць свет, дзе выдаляюць на працягу хвіліны з YouTube, дзе закрываюць платформы ў цэлых краінах і на кантынентах, штрафуюць за прагляды тэлеканалаў, а за распаўсюджанне кантэнту беларускіх і расійскіх дзяржаўных СМІ ў некаторых краінах абмяркоўваюць увядзенне крымінальнай адказнасці. Што будзе ў гэтай сувязі з журналістыкай, я не ведаю. Зараз мы знаходзімся ў стане, як перад пачаткам Першай сусветнай вайны. Нашы контрагенты, бізнесмены з еўрапейскіх краін нават баяцца нам напрамую патэлефанаваць. Праз трэція краіны на нас выходзяць. І гэта называецца свабода!

    — А што такое свабода слова па-еўрапейску?

    — Насамрэч, гэта тэма асобнага вялікага інтэрв’ю са спецыялістамі, якія аперыруюць фактамі і лічбамі. Я лічу, што перш чым у нечым папракаць нас, заходнім краінам трэба паглядзець на сябе. Яны закрылі ўсё, штрафуюць людзей за прагляд расійскага і беларускага тэлебачання. Калі пачалася спецаперацыя на Украіне, у нас у Прыбалтыцы было шмат блогераў. Але ж ім прыйшлося пакінуць гэтую тэрыторыю, бо яны давалі нам інтэрв’ю і не адмаўляліся працаваць. Захад можа шмат казаць пра свабоду слова, калі ідзе гаворка пра правы ЛГБТ, пра азеляненне гарадоў, пра глабальнае пацяпленне. Але, як толькі ідзе гаворка пра нацыянальную бяспеку, усе будуць маўчаць. У аснове еўрапейскай свабоды слова — падвойныя стандарты!

    — Белтэлерадыёкампанія, па сутнасці, стала ахвярай такіх стандартаў. Спачатку была прыпынена дзейнасць кампаніі ў Еўрапейскім вяшчальным саюзе. І вось новы віток: 10 чэрвеня БДТРК падпадае пад санкцыі. Што стала прычынай?

    — Афіцыйна прычына заключаецца ў тым, што наша кампанія ў 2020 годзе звольніла сваіх супрацоўнікаў, а на іх месца ўзяла расійскіх журналістаў. Парадокс заключаецца ў тым, што ў самы гарачы час 20-га года я прасіў людзей вярнуцца на работу, а не прымушаў да звальнення.

    Тая вядомая фраза: «Эйсмант даў дзве гадзіны, інакш будуць звольнены!», якая шырока разышлася ў інтэрнэце, не мае нічога агульнага з рэчаіснасцю.

    Я даў дзве гадзіны на тое, каб кіраўнікі падраздзяленняў сабралі інфармацыю пра наяўнасць спецыялістаў на рабочых месцах. У нас жа эфір!

    Мне як кіраўніку холдынга неабходна было разумець, напрыклад, колькі ў нас ёсць рэжысёраў, якія могуць працаваць у прамым эфіры. Каб прымаць адпаведныя рашэнні! Многія людзі прасілі іх звольніць, каб атрымаць палітычны статус і фінансаванне з фондаў. Мы ж заклікалі іх вярнуцца на рабочыя месцы. Заявы на звальненне напісалі тады дзясяткі чалавек, чатырох звольнілі камісійна недзе праз месяц, таму што яны не выходзілі нават на сувязь. Гэта стала першай падставай для санкцый.

    Другая — расійскія журналісты. У той час у Беларусь прыехалі працаваць калегі з «Russіa Today». Канстанцін Прыдыбайла і яго каманда. Вось і ўсё. Але адзін з нашых рэжысёраў у інтэрв’ю апанентам паведаміў, што беларусаў не пускаюць на свае рабочыя месцы. Замест іх прыляцелі два самалёты расійскіх спецыялістаў, якія будуць працаваць у эфіры. Усё гэта лухта і хлусня! Тым не менш зараз, праз два гады, гэта ўсё легла ў аснову прыняцця санкцый супраць нашай кампаніі. Адкрыю вам невялікую таямніцу: калі ў 2020 годзе паўстала пытанне, а што, калі нам спатрэбіцца дапамога спецыялістаў з‑за мяжы, — украінцы былі гатовыя да нас прыехаць!

    — Чым увядзенне санкцый пагражае вашай кампаніі і вашым гледачам?

    У выніку санкцый на тэлеканале «Беларусь‑2», хутчэй за ўсё, не будзе амерыканскіх фільмаў. Таксама мы згубім частку спартыўнага вяшчання на «Беларусь‑5».

    —  На Захадзе не хочуць, каб жыхары Беларусі глядзелі еўрапейскі футбол? Яны будуць глядзець айчынны і расійскі футбол, будуць слухаць нашы гімны і глядзець на нашы сцягі. Будуць бліжэй да сваёй краіны і нашых саюзнікаў. Дарэчы, у пытанні санкцый не трэба блытаць палітыкаў з бізнесменамі. Апошнія хочуць нармальна жыць і працаваць, але яны страшна баяцца пакарання з боку палітычных эліт.

    — Увядзенне санкцый супраць медыяхолдынгаў — адзін з відаў зброі, пры дапамозе якой зараз вядзецца інфармацыйная вайна. Што трэба рабіць, каб атрымаць перамогу? Ці магчыма гэта ўвогуле?

    — Як гэтаму супрацьстаяць? Па-першае, шляхам увядзення адказнасці за наўмыснае распаўсюджванне фэйкаў.

    Па-другое, трэба ствараць суверэнны інтэрнэт.

    Дорага, складана, але неабходна. Нельга выйграць інфармацыйную вайну, знаходзячыся на платформе праціўніка. Напрыклад, у нас на сайце свой відэапрайгравальнік. У выпадку, калі YouTube вырашыць заблакіраваць наш відэакантэнт, наш сайт гэта не закране. Але як даносіць сваю пазіцыю да шырокага кола спажыўцоў? Калі разважаць глабальна, сутнасць інфармацыйнай вайны складаецца ў масіраванай інфармацыйнай атацы, падчас якой задзейнічаны ўсе даступныя месенджары і платформы. Таму, безумоўна, сёння неабходна быць канкурэнтаздольным з пункту гледжання тэхналогій. Перафразуючы словы Уладзіміра Пуціна: «Навошта такі свет, калі ў ім няма Расіі?», магу сказаць адно: навошта нам такі YouTube, калі там няма Беларусі?

    Чытайце яшчэ:

    28 человек за решеткой, 5 судов в месяц. Как независимые СМИ работают назло репрессиям

    Дзе цяпер Кірыл Казакоў — былы кіраўнік СТБ, «хросны бацька» Азаронка і іншых прапагандыстаў?

    Каця Пытлева: журналісту падчас вайны важна трымаць галаву халоднай

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Как найти и удалить свои старые комментарии в Instagram, Telegram, YouTube, TikTok и «Вконтакте»

    «Медиазона» подготовила инструкцию по удалению старых комментариев в соцсетях — от Instagram до Youtube.
    12.02.2024
    Акцэнты

    «Юмор может работать как подорожник». Топ самых ярких сатирических проектов Беларуси

    Юмор считают лакмусовой бумажкой общества. Чем оно здоровее, тем спокойнее реагирует на шутки и иронию, направленные на внутренние проблемы. Белорусам, три года пребывающим в затяжном, беспросветном политическом и экономическом кризисе, сатира помогает выстоять и уцелеть. А вот диктатура боится смеха как огня. «Не Славой Комиссаренко единым», — подумал БАЖ и сделал обзор самых улетных юмористических проектов, высмеивающих сегодняшнюю страшную реальность.
    12.12.2023
    Акцэнты

    Чацвёра з дзесяці сышлі з прафесіі. Як абышоўся «Талібан» з журналістыкай у Афганістане

    Далёкі Афганістан і Беларусь яднае не так ужо мала, як падаецца на першы погляд. Калі глядзець на медыясферу, дык атрымліваецца амаль што калька: незалежныя журналісты працягваюць працу ў выгнанні, некаторых кінулі ў турму, у індэксе свабоды прэсы абедзве краіны — у чырвонай зоне. Фотарэпарцёрка Фаціма Хасайні, калі завітала ў Вільню, падзялілася ўласным поглядам на сітуацыю.
    01.03.2024
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці