Дзе цяпер Кірыл Казакоў — былы кіраўнік СТБ, «хросны бацька» Азаронка і іншых прапагандыстаў?
Некалі вядомы журналіст, а апошнія годы прапагандыст Кірыл Казакоў знайшоў новую работу пасля звальнення з пасады кіраўніка СТБ.
Звольнілі Казакова яшчэ да рэферэндуму. СТБ ён пракіраваў няпоўны год, за які тэлеканал паспеў стаць узорам прапаганды.
Казакоў даў дарогу на экран Азаронкам, Пуставым і гэтак далей. Распальванне нянавісці ён называў «аўтарскай журналістыкай».
У калектыве адзначаюць агульную нечаканасць рашэння, але мяркуюць, што на рашэнне зняць Казакова паўплывалі праблемы менеджара з алкаголем, а таксама прага да жыцця на шырокую нагу.
«Казакоў уладкаваў вядучымі на СТБ сваю наваспечаную жонку Алёну Радоўскую і яе дачку, мог не з’яўляцца на рабоце па прычыне п’янкі, бравіраваў сваім ладам жыцця, хаця іншыя работнікі маюць куды меншыя заробкі», — патлумачылі «Нашай Ніве» былыя калегі.
«Усе тыя, з кім ён раней працаваў на БТ — Наталля Эйсмант, Крывашэеў і гэтак далей, — пайшлі на вялікае павышэнне, «сталі людзьмі». Ён глядзеў і зайздросціў, пайшоў следам, з таленавітага журналіста ператварыўся ў тое, кім ніхто іншы не хацеў бы быць, перастаў рабіць на поўную сілу тое, што ад яго патрабавалася. Пасадзіць то такога героя вайны за лёс Лукашэнкі не пасадзяць, але панізіць — панізілі», — дадаюць іншыя.
Пару месяцаў Казакоў быў без работы — за ім пакінулі толькі праграму на СТБ.
На яго месца на канале прызначылі фаварыта Качанавай — правінцыйнага менеджара, навапалачаніна Аляксандра Асенку, які да таго кіраваў наваполацкім кабельным тэлебачаннем.
І вось, нядаўна Казакоў атрымаў пасаду — галоўнага рэдактара выдання «Мінскі кур’ер». Гэта непапулярная прапагандысцкая газета ў складзе холдынга «Мінск-Навіны», якім кіруе Андрэй Крывашэеў.
«Казакова падабраў Крывашэеў, бо з новай жонкай — Радоўскай — яны сябруюць сем’ямі. Будуюць грандыёзныя планы па адкрыцці новага тэлебачання на базе «Мінск-Навін». Гэта тое, на што раней не змог знайсці бюджэту, хаця вельмі хацеў, Казіятка», — патлумачылі «Нашай Ніве» абазнаныя.
З прыходам Казакова ў «Мінскім кур’еры» з’явілася і «аўтарская журналістыка». У газеце друкуюцца калонкі вядучых СТБ Азаронка (адна з іх называлася «Здай змагара»), Алёны Радоўскай.
«Двуличие? Кому-то карьера дороже». История экс-комментатора госТВ
Важный — холуй бумажный. Текстовый разбор белорусской пропаганды от Ирины ХалипУЕФА исключил БТ из списка вещателей Лиги Наций