• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    «Пры чытанні фейкавых навін могуць фарміравацца лжывыя ўспаміны». Разбіраемся з гэтым феноменам

    Алесь Тодараў разбіраецца на budzma.org з тым, што такое выдуманыя ўспаміны, чаму яны з’яўляюцца ў нашай свядомасці і як іх абмінуць.

    Калі верыць гісторыкам, ілжывыя ўспаміны пачалі ўпершыню даследаваць больш за сто гадоў таму. Праўда, для тых часоў сама тэорыя таго, што чалавек можа прыдумляць сабе мінулае, была занадта радыкальнай, таму вывучэнне гэтай асаблівасці нашай памяці ішло вельмі марудна. 

    Сёння, згодна з навукоўцамі, ілжывыя ўспаміны найперш узнікаюць, калі мы рэгулярна чытаем фэйкавыя навіны. Тая прыдуманая інфармацыя, якую мы спажываем адкладаецца, засвойваецца, перапрацоўваецца і ператвараецца ў такую сабе віртуальную рэальнасць. То-бок у чалавека, які працяглы час знаходзіцца пад уздзеяннем пэўнага кшталту прапаганды, ёсць усе шанцы зажыць выдуманым мінулым. Той яе версіяй, якой ніколі ў сапраўднасці не было. І гаворка зараз не аб гісторыі, падручнікі па якой часцяком мяняюцца ў адпаведнасці з наяўнай кан’юнктурай. А пра нашае з вамі жыццё, сведкамі якога мы ёсць проста тут і цяпер.

    Для чаго гэта робіцца і чаму так адбываецца? 

    Найперш варта адзначыць, што наш мозг сам па сабе можа генерыраваць ілжывыя ўспаміны. Пэўна, ці не кожны сутыкаўся з такой сітуацыяй, калі вы з сябрам ці добрым знаёмцам былі сведкам або ўдзельнікам адной і той жа падзеі, аднак кожны з вас памятае яе абсалютна па-рознаму. Часам нават з супрацьлеглых пазіцый, што парою прыводзіць да непрыемных сварак і доўгага высвятлення «ісціны», дзе кожны з бакоў даводзіць менавіта сваю рацыю. Здараецца такое, бо чалавечая памяць, на вялікі жаль, вельмі недасканалая, і нашыя ўласныя ўспаміны могуць з часам мяняцца. Згадайце, як вам было балюча, калі вы рассталіся са сваёй першай дзяўчынай ці з першым хлопцам. Здавалася, што вы ўсімі фібрамі душы ненавідзіце яе ці яго, за тое, што каханне не склалася. І з якой прыязнасцю вы гаварылі з ёй ці з ім, калі раптоўна сустрэліся ў горадзе праз шмат гадоў пасля расставання. 

    Нам толькі падаецца, што мы кантралюем свае ўспаміны. Насамрэч імі можна маніпуляваць. Напрыклад, паводле аднаго даследавання, 70% яго ўдзельнікаў прывілі шляхам аднаўлення памяці выдуманыя ўспаміны аб тым, што яны здзейснілі злачынства. Прыкладна аб нечым падобным пісаў у сваім апавяданні «Мы вам усё прыгадаем» амерыканскі пісьменнік Філіп К. Дзік у 1966 годзе. Потым па ім знялі знакаміты фантастычным баявік «Узгадаць усё» з Арнольдам Шварцэнегерам у галоўнай ролі. 

    Вядомы іспанскі мастак Сальвадор Далі трапна ў свой час зазначыў, што «розніца паміж ілжывымі ўспамінамі і сапраўднымі такая ж, як і ў каштоўнасцях: фальшывыя заўсёды выглядаюць самымі сапраўднымі, самымі бліскучымі». І тут пачынаецца самае цікавае!

    Паводле даследавання Psy­cho­log­i­cal Sci­ence, у выбарцаў, якія чыталі фэйкавыя навіны, могуць сфармавацца лжывыя ўспаміны, асабліва калі атрыманая інфармацыя супадае з іхнымі палітычнымі поглядамі. 

    Даследаванне праводзілася за тыдзень да рэферэндуму 2018 года аб легалізацыі абортаў у Ірландыі, а ягоныя вынікі былі апублікаваныя годам пазней. Для даследавання было адабрана 3140 чалавек з правам голасу. Ім прапанавалі шэсць навінаў аб рэферэндуме. З іх 2 былі выдуманыя, а 4 сапраўдныя і датычыліся незаконных дзеянняў кожнага з бакоў — прыхільнікаў і праціўнікаў легалізацыі абортаў.

    Пасля ўдзельнікам паведамілі аб тым, што сярод прапанаваных навінаў ёсць несапраўдныя і прапанавалі вызначыць фальшыўку. Амаль палова рэспандэнтаў паведаміла як мінімум аб адной з выдуманых навін, а некаторыя нават умудрыліся прыгадваць падрабязнасці пра фальшыўкі. Прыхільнікі легалізацыі абортаў часцей прыгадвалі хлусню пра праціўнікаў рэферэндуму, а праціўнікі легалізацыі часцей успаміналі хлусню аб прыхільніках легалізацыі абортаў. Многія ўдзельнікі не змаглі перагледзець сваю памяць, нават даведаўшыся, што частка інфармацыі можа быць выдуманай.

    Эксперымент відавочна ілюструе тэзу аб тым, што людзям можна навязаць ілжывае мінулае, і яны будуць свята верыць у тое, што цалкам прыдуманыя падзеі сапраўды мелі месца. Пэўна, у гэтым палягае адказ на пытанне, чаму людзі ў наш час, калі пад рукой столькі інфармацыі, так лёгка паддаюцца маніпуляцыі. 

    Зрэшты, не ўсё так фатальна. Паводле больш свежых даследаванняў, вынікі якіх апублікаваныя ў тым самым часопісе Psy­cho­log­i­cal Sci­ence, людзі, што падвергліся раней уплыву фэйкавых навінаў і ведаюць аб гэтым, могуць падыходзіць да выбару інфармацыі больш адказна.

    Што трэба ведаць пра памяць? 

    Даследчык анамальных успамінаў Крыс Фрэнч з Голдсміт-каледжа пры Лонданскім універсітэце склаў ТОП‑5 фактаў аб памяці: 

    1. Памяць працуе не так, як відэакамера, дакладна запісваючы ўсе дэталі сведак падзей. Замест гэтага памяць (як і ўспрыманне) — гэта канструктыўны працэс. Звычайна мы памятаем сутнасць падзеі, а не дакладныя дэталі.

    2. Калі мы выбудоўваем успамін, могуць узнікаць памылкі. Звычайна мы запаўняем прабелы ў нашых успамінах тым, што, на нашу думку, мы перажылі, і зусім не абавязкова гэта тое, што мы перажылі на самай справе. Мы таксама можам уключыць дэзінфармацыю, з якой сутыкнуліся пасля падзеі. Мы можам нават не асэнсоўваць, што гэта адбылося.

    3. Мы не толькі скажаем успаміны аб падзеях, сведкамі якіх сталі, мы можам мець цалкам ілжывыя ўспаміны аб падзеях, якія ўвогуле ніколі не адбываліся. Такія лжывыя ўспаміны найбольш верагодна ўзнікаюць у пэўных кантэкстах, напрыклад (ненаўмысна) праз выкарыстанне некаторых сумнеўных псіхатэрапеўтычных метадаў або (наўмысна) у псіхалагічных эксперыментах.

    4. Няма пераканаўчых доказаў у падтрымку існавання псіхааналітычнай канцэпцыі «падаўлення», нягледзячы на тое, што яна з’яўляецца шырока прызнанай канцэпцыяй. Калі коратка, гэтая канцэпцыя заснаваная на дзеянні механізма падаўлення — абарончага механізму псіхікі, скіраванага на мінімізацыю негатыўных перажыванняў чалавекам, дасягаецца за кошт выдалення з памяці непрыемных успамінаў.

    5. У цяперашні час няма спосабу адрозніць, пры адсутнасці незалежных доказаў, праўдзівы ўспамін ад ілжывага. Нават падрабязныя і яркія ўспаміны, якія захоўваюцца ў памяці на 100 адсоткаў, могуць быць цалкам ілжывымі.

    Чытайце яшчэ:

    Пра топ беларускіх гарадоў, халаднік, футбол і здымкі ў кіно. 20 фактаў пра Ягора Марціновіча

    Позиция нового медиа tochka.by: «С уходом и переформатированием работы ряда крупных игроков уровень качественной журналистики в байнете заметно упал»

    Российские телепрограммы оказались самыми популярными среди белорусов. Что ответил на это Мининформ?

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Как найти и удалить свои старые комментарии в Instagram, Telegram, YouTube, TikTok и «Вконтакте»

    «Медиазона» подготовила инструкцию по удалению старых комментариев в соцсетях — от Instagram до Youtube.
    12.02.2024
    Акцэнты

    «Юмор может работать как подорожник». Топ самых ярких сатирических проектов Беларуси

    Юмор считают лакмусовой бумажкой общества. Чем оно здоровее, тем спокойнее реагирует на шутки и иронию, направленные на внутренние проблемы. Белорусам, три года пребывающим в затяжном, беспросветном политическом и экономическом кризисе, сатира помогает выстоять и уцелеть. А вот диктатура боится смеха как огня. «Не Славой Комиссаренко единым», — подумал БАЖ и сделал обзор самых улетных юмористических проектов, высмеивающих сегодняшнюю страшную реальность.
    12.12.2023
    Акцэнты

    «Ивлеева и Тодоренко умерли для меня». Интервью с одним из создателей «Орла и решки» Евгением Синельниковым

    17.11.2023
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці