• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    «Кроў на траве». Прэзентацыя першага дакументальнага фільма Маргарыты Ляўчук

    У Вільні 27 чэрвеня адбылася прэзентацыя першага дакументальнага фільма опернай спявачкі Маргарыты Ляўчук. Ён прысвечаны псіхалагічнай траўме беларусаў, трыгерам якой з’яўляецца спалучэнне чырвонага і зялёнага колераў. Дарэчы, і ў сваёй магістарскай працы спявачка даследавала менавіта гэтую тэму, піша «Беларускае Радыё Рацыя». 

    Як кажа Маргарыта Ляўчук, драматызм у гэтых колерах такі, што аж  «дрыжыкі бягуць”:

    – Мне асабіста пісалі: Маргарыта, немагчыма зараз знаходзіцца ў Беларусі, таму што чырвона-зялёнае паўсюль, і яно нас гвалціць. І мне стала цікавая гэтая тэма, таму што я таксама пасля 2020-га выкарыстоўвала гэтае спалучэнне колераў у «Краснай зелені», калі я спявала. У мяне нават вісяць нейкія зялёныя спадніцы, я іх проста не нашу. Гэта нейкі пратэст такі. І я пачала з нашымі беларусамі пра гэта размаўляць, і ва ўсіх, хто збег ад рэжыму, хто там застаецца ў краіне, у іх ёсць гэтая траўма, яны не могуць выкарыстоўваць гэтае спалучэнне ў сваім адзенні.

    У фільме зняліся і былыя палітвязні, для якіх спалучэнне чырвонага і зялёнага колераў суадносяцца са злом, гвалтам, здзекамі і беззаконнем.

    Кажа герой фільма, былы палітвязень Андрэй Шляпаў:

    – Паміж сабой людзі размаўляюць і кажуць, што гэта вельмі ўплывае на іх жыццё, гэтыя колеры – чырвоны і зялёны. Кажуць, што немагчыма глядзець на іх. Яны проста з’яўляюцца нейкім трыгерам. Маргарыта і яе каманда вельмі правільна зрабілі, што ўзялі гэтую тэму для фільма і зрабілі вельмі вялікую працу.

    Напрыканцы фільма прагучала прэм’ера песні Маргарыты Ляўчук і Андрэя Павука пра новую, сапраўдную Беларусь, якой хацелі б бачыць яе беларускія патрыёты. Яна, у адрозненне ад асноўнай часткі фільма, была знятая на фоне бел-чырвона-белых колераў. Аматары творчасці Маргарыты змаглі ўбачыць яе ў новым амплуа, а вось паслухаць яе як оперную спявачку змогуць толькі праз некалькі месяцаў. Пажадаем таленавітай спявачцы здароўя і пазітыву.

    Чытайце яшчэ:

    «Журналистам сложно признать свой травматичный опыт». Что такое травма-информированная журналистика, которая популярна на Западе, но не встречается в Беларуси

    Возвышенные и униженные. Каков медийный эффект марша Пригожина?

    Новыя «экстрэмісты» — праваабарончыя акаўнты, навінавы рэсурс і дэпартаваны палітычны аглядальнік

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Как найти и удалить свои старые комментарии в Instagram, Telegram, YouTube, TikTok и «Вконтакте»

    «Медиазона» подготовила инструкцию по удалению старых комментариев в соцсетях — от Instagram до Youtube.
    12.02.2024
    Акцэнты

    «Юмор может работать как подорожник». Топ самых ярких сатирических проектов Беларуси

    Юмор считают лакмусовой бумажкой общества. Чем оно здоровее, тем спокойнее реагирует на шутки и иронию, направленные на внутренние проблемы. Белорусам, три года пребывающим в затяжном, беспросветном политическом и экономическом кризисе, сатира помогает выстоять и уцелеть. А вот диктатура боится смеха как огня. «Не Славой Комиссаренко единым», — подумал БАЖ и сделал обзор самых улетных юмористических проектов, высмеивающих сегодняшнюю страшную реальность.
    12.12.2023
    Акцэнты

    Чацвёра з дзесяці сышлі з прафесіі. Як абышоўся «Талібан» з журналістыкай у Афганістане

    01.03.2024
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці