• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Новыя «экстрэмісты» — праваабарончыя акаўнты, навінавы рэсурс і дэпартаваны палітычны аглядальнік

    У абноўленым спісе «экстрэмісцкіх матэрыялаў» ад Міністэрства інфармацыі цяпер фігуруюць рэгіянальныя акаўнты праваабарончага цэнтра «Вясна», тэлеграм-канал «(Не)апошнія навіны», а таксама ў гэтай жа сацсетцы — аўтарскі праект расійскага аналітыка Андрэя Суздальцава.  

    Паводле звестак на сайце дзяржаўнага ведамства, гэтым разам рэпрэсіі дабраліся да глыбінных віртуальных куткоў праваабаронцаў «Вясны».

    Паведамляецца, што пад «экстрэмісцкія матэрыялы» патрапіў кантэнт у акаўнце «Вiцебская Вясна» сацыяльнай сеткі Twit­ter з ідэнтыфікатарам https://twitter.com/vitebskspring, а таксама размешчаная ў акаўнце «Гомельская Вясна» відэахостынгу YouTube з ідэнтыікатарам  http:/www/youtube.com/chfnnel|UC_1/YlsrK8Qf_lhVC3HrVw

    Паказальна, што адпаведныя рашэнні прымалі не мясцовыя органы ўлады ў Віцебску і Гомелі, а суд Ленінскага раёна Брэста — адпаведны вердыкт датаваны 19 чэрвеня 2023 года. 

    Гэтаксама на падставе адпаведнага рашэння суда Цэнтральнага раёна Мінска 21 чэрвеня прызнана забароненай інфармацыйнай прадукцыяй тэлеграм-канал пад назвай «(Не)апошнія навіны» з ідэнтыфікатарам https://t.me/vynikidnia.   

    «Лаканічна распавядаем, што сёння адбылося», — гаворыцца ў анатацыі рэсурсу, які акумулюе аператыўныя навіны, якія тычацца як Беларусі, так і лёсавызначальнай сітуацыі вакол яе.

    Акрамя таго, як вынікае з абноўленых звестак Мінінфарма, суд Баранавічскага раёна прызнаў 22 чэрвеня гэтага году «экстрэмісцкім» тэлеграм-канал «Андрей Суздальцев» з ідэнтыфікатарам https://t.me/suzdaltsev.

    На згаданай інтэрнэт-пляцоўцы выкладаецца аналітыка вядомага ў свой час каментатара па беларускай тэматыцы палітычнага аглядальніка Андрэя Суздальцава, які ад пачатку 1990‑х жыў і працаваў у Мінску.

    Падтрымаўшы на пачатковым этапе асновы расійска-беларускай інтэграцыі, паступова эксперт уступіў у канфлікт з Аляксандрам Лукашэнкам, абвінаваціўшы таго ў аўтарытарных метадах кіравання і скатвання да імітацыі «кіпучай дзейнасці» ўзамен на мільярдныя датацыі ад Масквы.

    У 2006 годзе беларускія ўлады пазбавілі Андрэя Суздальцава права на жыхарства і дэпартавалі ў Расію, забараніўшы ўезд тэрмінам на 5 гадоў. Паводле афіцыйнай фармулёўкі, той ставіў «пад пагрозу нацыянальную бяспеку Рэспублікі Беларусь».

    Чытайце яшчэ:

    «Журналистам сложно признать свой травматичный опыт». Что такое травма-информированная журналистика, которая популярна на Западе, но не встречается в Беларуси

    Новая прадстаўніца медыя за кратамі ў Беларусі — Таццяна Пыцько. Цяпер у няволі 34 прадстаўнікі медыя

    Возвышенные и униженные. Каков медийный эффект марша Пригожина?

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Как найти и удалить свои старые комментарии в Instagram, Telegram, YouTube, TikTok и «Вконтакте»

    12.02.2024
    Акцэнты

    «Юмор может работать как подорожник». Топ самых ярких сатирических проектов Беларуси

    Юмор считают лакмусовой бумажкой общества. Чем оно здоровее, тем спокойнее реагирует на шутки и иронию, направленные на внутренние проблемы. Белорусам, три года пребывающим в затяжном, беспросветном политическом и экономическом кризисе, сатира помогает выстоять и уцелеть. А вот диктатура боится смеха как огня. «Не Славой Комиссаренко единым», — подумал БАЖ и сделал обзор самых улетных юмористических проектов, высмеивающих сегодняшнюю страшную реальность.
    12.12.2023
    Акцэнты

    Чацвёра з дзесяці сышлі з прафесіі. Як абышоўся «Талібан» з журналістыкай у Афганістане

    Далёкі Афганістан і Беларусь яднае не так ужо мала, як падаецца на першы погляд. Калі глядзець на медыясферу, дык атрымліваецца амаль што калька: незалежныя журналісты працягваюць працу ў выгнанні, некаторых кінулі ў турму, у індэксе свабоды прэсы абедзве краіны — у чырвонай зоне. Фотарэпарцёрка Фаціма Хасайні, калі завітала ў Вільню, падзялілася ўласным поглядам на сітуацыю.
    01.03.2024
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці