• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    «Горват з’ехаў, але пакуль нічому не канец». Пятро Кузняцоў расказаў, што цяпер з аднаўленнем палаца Горватаў у Нароўлі

    Гомельскі журналіст Пятро Кузняцоў, які апошнія амаль чатыры месяцы нічога не пісаў у сваім некалі папулярным тэлеграм-канале, палічыў патрэбным перарваць маўчанне і растлумачыць грамадскасці, што цяпер будзе з палацам Горватаў у Нароўлі, які амаль тры гады таму ён з кампаньёнамі выкупіў і ўзяўся даводзіць да ладу, піша "Наша Ніва".

    На пачатку допісу Кузняцоў нагадвае, што не так даўно адзін з яго кампаньёнаў, вядомы пісьменнік Андрэй Горват

    «напісаў у ФБ пост, з якога ўсе цалкам абгрунтавана зразумелі, што аўтар пакінуў краіну. І пасля зрабілі не менш абгрунтаваную выснову, што палацам у Нароўлі ён больш займацца не будзе».

    Аднак жа, нагадвае журналіст, Горват у гэтай справе быў не адзін:

    «Нараўлянскі палац роду Горватаў XIX стагоддзя восенню 2020 года быў выкуплены на аўкцыёне з мэтай рэстаўрацыі кампаньёнамі ў складзе: Андрэй Горват, Пётр Кузняцоў і Аляксандр Баранаў».

    І кампаньёны з таго часу не сядзелі склаўшы рукі:

    «З таго моманту палац быў цалкам расчышчаны, створаны праект кансервацыі, згодна з ім, закладзеныя асновы даху, створаны і амаль узгоднены праект рэканструкцыі».

    Паводле Кузняцова, Андрэй Горват у працэсе рэстаўрацыі палаца быў несумненна важнай фігурай: бо

    «адыгрываў вядучую публічную ролю і вядучую арганізацыйную: ён пасяліўся ў Нароўлі, непасрэдна арганізоўваў усе працы на месцы, каардынаваў усе намаганні валанцёраў, размаўляў са СМІ і мясцовай уладай».

    Таму, калі Горват выехаў з Беларусі і паведаміў пра гэта даволі невыразна, «вакол тэмы нарадзілася мноства здагадак, чутак і плётак», якія Кузняцоў сваім пастом паставіў мэту развеяць. Ён вылучыў тры асноўныя «міфы», якія склаліся вакол сітуацыі:

    «Міф 1. Праекту «канец», таму што Андрэй Горват з’ехаў з прычыны пераследу праз гэты сам праект. Як правіла, тыя, хто гаворыць такое, ніяк не тлумачаць логіку падобнага зняволення, але чуць, што нас усіх «прэсуюць з‑за палаца», даводзіцца часта».

    У адказ на гэта Кузняцоў сцвярджае, што гэта няпраўда. З палацам ад’езд Горвата ніяк не звязаны, там іншая гісторыя.

    «Міф 2. Тое, што праекту «канец», стала зразумела, пасля таго, як у СМІ з’явілася інфармацыя, што была закрытая арганізацыя — юрыдычная асоба, на якую быў набыты палац».

    Гэта таксама, паводле Кузняцова, няпраўда. Закрытая была арганізацыя, якая працавала ў Мазыры і да палаца непасрэднага дачынення не мела, толькі ўскоснае. А пацярпела па іншых прычынах.

    «Міф 3. Усяму «канец», таму што Горват з’ехаў».

    Кузняцоў сцвярджае, што «на гэты момант усе працы, якія вяліся па распрацоўцы і ўзгадненні праектнай дакументацыі, працягваюцца мной — нічога не спынілася».

    Ён не адмаўляе таго, што дадатковая нагрузка, якая на яго звалілася, «нечаканы, непрыемны і вельмі непатрэбны снег на галаву — вясной», бо хапае аж з лішкам уласных праблем самага рознага кшталту. Але ўсё ж такі ён, нягледзячы ні на што, у гэта ўпрогся і цягне.

    «Калі мяне спытаць, навошта мне гэта наогул трэба, рацыянальна я, напэўна, сказаў бы, што не ведаю. Магчыма, характар у мяне такі, дурны — пакуль фізічна магчыма, не кідаю ні спраў, ні людзей.

    Таму пакуль — нічому не канец. Палац ніхто не рэпрэсаваў і тут пакуль яшчэ ёсць, каму ім займацца. А вось што атрымаецца — мы ўжо адносна хутка будзем бачыць. І залежаць усё гэта будзе ад нас з вамі», — завяршае свой допіс Пятро Кузняцоў.

    Чытайце яшчэ: 

    Остаться в профессии. Вся помощь журналистам и медиа по одной ссылке

    Медиаэкспертка: «Если бы меня спрашивали, поступать ли сегодня на факультет журналистики — однозначно, безусловно нет»

    «Людзі гатовыя былі нават валанцёрыць — для іх было важна, каб «Трыбуна» з’явілася на беларускай мове». Інтэрв’ю з кіраўніком выдання

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Как найти и удалить свои старые комментарии в Instagram, Telegram, YouTube, TikTok и «Вконтакте»

    12.02.2024
    Акцэнты

    «Юмор может работать как подорожник». Топ самых ярких сатирических проектов Беларуси

    Юмор считают лакмусовой бумажкой общества. Чем оно здоровее, тем спокойнее реагирует на шутки и иронию, направленные на внутренние проблемы. Белорусам, три года пребывающим в затяжном, беспросветном политическом и экономическом кризисе, сатира помогает выстоять и уцелеть. А вот диктатура боится смеха как огня. «Не Славой Комиссаренко единым», — подумал БАЖ и сделал обзор самых улетных юмористических проектов, высмеивающих сегодняшнюю страшную реальность.
    12.12.2023
    Акцэнты

    «Ивлеева и Тодоренко умерли для меня». Интервью с одним из создателей «Орла и решки» Евгением Синельниковым

    Евгений Синельников — один из создателей известного украинского шоу о путешествиях «Орел и решка». Он много лет работал режиссером-постановщиком телепроекта и даже был ведущим девятого сезона. Когда началась война, Евгений с семьей жил в Буче, они пробыли под оккупацией несколько недель. После освобождения Киевской области режиссер вернулся в родной дом. Мы поговорили с ним о том, как сейчас устроена жизнь в Буче, что он чувствовал, когда российские солдаты пришли к нему домой, а еще об обиде на белорусов и о том, что такое делать национальный контент на YouTube.
    17.11.2023
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці