• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Алег Агееў: Гэта выклік — як бараніць правы іншых, калі беларускія праваабаронцы самі з’яўляюцца ўразлівай групай

    Сёння праблемы ў праваабарончай сферы стаяць вельмі востра ў краінах, якія маюць аўтарытарныя рэжымы пры ўладзе і ігнаруюць самыя прынцыпы правоў чалавека. 10 снежня ў Вільні прайшла 15-я цырымонія ўручэння  Прэміі праваабарончай супольнасці Беларусі за 2023 год. Яе лаўрэатамі сталі ў намінацыі «Праваабаронца года» сталі адвакатка Наталля Мацкевіч і намеснік кіраўніка Беларускай асацыяцыі журналістаў Алег Агееў. Спадар Алег у інтэрв’ю радыё Ўнэт акрэсліў асноўныя праблемы ў сёняшняй сітуацыі з правамі чалавека ў свеце і Беларусі.

    — На жаль, усё больш з’яўляецца людзей, якія ігнаруюць правы чалавека. І гэта дыктатары таталітарных рэжымаў, іх абслуга, умоўна кажучы, – людзі, якіх яны прызначаюць на дзяржаўныя пасады, па-першае, не разумеюць канцэпцыі правоў чалавека. Яны ажыццяўляюць уладныя паўнамоцтвы як ім патрэбна і так, як яны асабіста хочуць. І гэта стала, на жаль, праблемай для тых механізмаў, якія былі створаныя пасля Другой Сусветнай вайны. 

    Мы бачым, што і механізмы ААН, і механізмы АБСЕ на сёняшні дзень паказваюць сваю неэфектыўнасць.

    Нават у нашым рэгіёне распачатая агрэсія Расіі супраць Украіны, дзе Беларусь з’яўляецца адной з краінаў, выступаючых на баку агрэсара. Нават тая дзяржаўная прапаганда, якая ўжо ў голас адмаўляе ў існаванні такога канцэпта – правоў чалавека, сведчыць аб тым, што дыктатарскія рэжымы выконваць правы грамадзян на той тэрыторыі, якую яны кантралююць, не згодныя. 

    Сапраўды, у такіх дзяржавах масава парушаюцца правы чалавека. І, на жаль, людзі, якія гэта робяць, застаюцца непакаранымі ў абсалютнай большасці выпадкаў. Зразумела, што ёсць злачынствы супраць чалавечнасці, ёсць такое паняцце, як генацыд, і ёсць Міжнародны крымінальны суд, які, як мы бычым, ужо выдаў ордэр на арышт Пуціна і Львовай-Бяловай. Як мінімум, вядома пра двух асобаў, на якіх выдадзены ордэры на арышт за міжнародныя злачынствы. 

    Але гэта кропкавыя выпадкі. І, безумоўна, дзясяткі, калі не сотні, тысяч беларусаў, якія пакутуюць ад штодзённых парушэнняў правоў чалавека, не могууць дамагчыся прыцягнення да адказнасці тых, хто гэтыя правы парушае.

    Гэта, безумоўна, складанасць і гэта выклік для нас – для праваабарончага сектара: што рабіць, як бараніць правы грамадзян Беларусі, калі мы самі, беларускія праваабаронцы на сёняшні дзень з’яўляемся мэтанакіравана дыскрымінуемай групай.

    І праваабаронцы, журналісты, адвакаты – тыя, хто ў нармальных краінах займае ганаровую пазіцыю ў грамадстве і адпаведнае становішча ад дзяржаўных устаноў, у Беларусі гэта ўсё крыміналізавана і ўсякая абарона правоў чалавека, мы ўжо бачым, прысуды. Напрыклад, прысуд Леаніду Судаленку ў 2021 годзе, дзе фактычна, за сваю праваабарончую дзейнасць ён быў асуджаны да пазбаўлення волі. Мы бачым кейсы «вясноўцаў», дзе шэраг нашых калегаў фактычна за праваабарончую дзейнасць буйныя тэрміны пазбаўлення волі атрымалі. Вось так дзяржава ставіцца менавіта да праваабаронцаў. І гэта таксама выклік – як бараніць правы іншых, калі мы самі з’яўляемся ўразлівай групай, якую прыцягваюць (да адказнасці) за сваю дзейнасць так званыя ўлады Беларусі.

    — Вас многія ў Беларусі ўжо даўно ведаюць як кіраўніка юрыдычнай службы БАЖ. І Вашаму падраздзяленню яшчэ ў Беларусі, напэўна, ніколі без працы сядзець не даводзілася, бо журналістаў рэпрэсавалі ўсе гады лукашэнкавай улады. А як бы Вы ацанілі цяперашнюю сітуацыю і наколькі важная ў ёй Ваша дзейнасць?

    — Крыху змяніўся вектар працы. Гэта сапраўды адбылося. Усё менш прававых дзеянняў унутры краіны, накіраваных на абарону прававымі сродкамі парушаных правоў журналістаў. А колькасць парушэнняў значна павялічылася. Гэта, на маю думку, звязана па-першае, з тым, што людзі ўнутры краіны страцілі давер да тых ораганаў, да якіх павінны звяртацца людзі ў выпадку парушэння іх правоў, і, адпаведна, згоды на тое, каб абскарджваць нейкія дзеянні ўладаў такіх ахвяраў парушэнняў правоў складана знайсці. 

    І па-другое, значна павялічылася колькасць працы і кірунку мінімізацыі наступстваў парушэнняў правоў чалавека. І на сёняшні зень большая частка працы – гэта менавіта дапамога тым, чые правы былі парушаныя, каб мінімізаваць сацыяльныя наступствы, каб журналісты засталіся ў прафесіі, каб сваякі палітзняволеных-журналістаў таксама не адчувалі сябе забытымі. 

    Цалкам размову з Алегам Агеевым слухайце ў плэеры ніжэй:

    Чытайце яшчэ:

    Акцыю па падтрымцы зняволеных беларускіх журналістаў правялі ў Канадзе

    «Журналісты сутыкаюцца з праблемамі, якія ставяць пад пагрозу само існаванне медыяў». Што абмяркоўвалі беларусы ў Сейме Літвы

    «Папяровыя шчыты не дапамагаюць». Юрысты ўздымаюць пытанне аб абароне крыніц інфармацыі

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Как найти и удалить свои старые комментарии в Instagram, Telegram, YouTube, TikTok и «Вконтакте»

    «Медиазона» подготовила инструкцию по удалению старых комментариев в соцсетях — от Instagram до Youtube.
    12.02.2024
    Акцэнты

    «Юмор может работать как подорожник». Топ самых ярких сатирических проектов Беларуси

    Юмор считают лакмусовой бумажкой общества. Чем оно здоровее, тем спокойнее реагирует на шутки и иронию, направленные на внутренние проблемы. Белорусам, три года пребывающим в затяжном, беспросветном политическом и экономическом кризисе, сатира помогает выстоять и уцелеть. А вот диктатура боится смеха как огня. «Не Славой Комиссаренко единым», — подумал БАЖ и сделал обзор самых улетных юмористических проектов, высмеивающих сегодняшнюю страшную реальность.
    12.12.2023
    Акцэнты

    «Ивлеева и Тодоренко умерли для меня». Интервью с одним из создателей «Орла и решки» Евгением Синельниковым

    Евгений Синельников — один из создателей известного украинского шоу о путешествиях «Орел и решка». Он много лет работал режиссером-постановщиком телепроекта и даже был ведущим девятого сезона. Когда началась война, Евгений с семьей жил в Буче, они пробыли под оккупацией несколько недель. После освобождения Киевской области режиссер вернулся в родной дом. Мы поговорили с ним о том, как сейчас устроена жизнь в Буче, что он чувствовал, когда российские солдаты пришли к нему домой, а еще об обиде на белорусов и о том, что такое делать национальный контент на YouTube.
    17.11.2023
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці