Сканчаецца рэгістрацыя на курс «Журналістыка дадзеных» (да 29 верасня)
Адукацыйны курс. Мінск-Вільня 03.10 - 12.12 2015.
Запрашаем журналістаў, якія хацелі б навучыцца ствараць інфаграфіку і эфектыўна працаваць з вялікімі масівамі дадзеных.
Курс цалкам арыентаваны на практыку. За кароткі тэрмін удзельнікі засвояць тэхнічныя і творчыя аспекты візуалізацыі дадзеных для СМІ.
Удзельнікі курса атрымаюць унікальны набор навыкаў, навучацца знаходзіць і апрацоўваць дадзеныя, знаходзіць у іх гісторыі, даведаюцца пра інструменты, якія дазволяць ствараць якасныя візуалізацыі ў сціслыя тэрміны. Навучанне вядзецца метадам стварэння статычнай і інтэрактыўнай інфаграфікі з дапамогай пакета Tableau Public ды інш.
Праграма спалучае вывучэнне інфадызайна з практычным засваеннем мультымедыйных накірункаў падачы інфармацыі ў СМІ.
Лекцыйныя і практычныя заняткі будуць прысвечаныя праектаванню інфаграфікі, асаблівасцям працы дата-журналіста і інфаграфера.
Курс мае на мэце падрыхтоўку комплексных спецыялістаў па стварэнні інфаграфікі для друкаваных і інтэрнэт-СМІ.
Таксама ў праграме:
- гісторыя і культура інфаграфікі,
- візуалізацыя і прэзентацыя абстрактных лічбавых дадзеных, а таксама ўзаемасувязяў і паняццяў;
- асновы прэзентацыі дадзеных;
- пошук, апрацоўка і чыстка дадзеных.
Па выніках курса кожны ўдзельнік, выкарыстоўваючы атрыманыя веды і досвед, з дапамогай трэнераў падрыхтуе ўласны праект па журналістыцы дадзеных.
Да ўдзелу запрашаюць журналістаў, якія ўжо маюць досвед працы, выпускнікоў факультэтаў журналістыкі альбо школ маладога журналіста, а таксама студэнтаў з Мінска і рэгіёнаў.
Лепшыя з навучэнцаў па выніках курса атрымаюць магчымасць удзелу ў семінары за мяжой у снежні 2015 года.
Апісанне курса:
Курс «Журналістыка дадзеных» пачнецца 3 кастрычніка і скончыцца 12 снежня.
Ён складаецца з васьмі заняткаў у Мінску і майстар-класа замежнага трэнера ў Вільні (снежань).
Заняткі будуць праводзіцца па суботах з 11.00 да 14.00.
Заяўкі на ўдзел прымаюцца ад сябраў ГА «БАЖ» па электроннай пошце на адрас: baj@baj.by (з пазнакай «Data») да 29 верасня.
Удзельнікі мусяць АБАВЯЗКОВА мець свае ноўтбукі для працы падчас заняткаў.
Ваша заяўка павінна ўтрымліваць:
1. Кароткі расповед пра сябе.
2. Абгрунтаванне свайго жадання ўдзельнічаць у курсе.