Аляксандра Ханевіч: «У іх зброя, а ў нас толькі праўда і ўсё»
Падчас акцыі салідарнасці з журналістам Анджэем Пачобутам, якая адбылася ўчора, 26 ліпеня, у Беластоку, Радыё Рацыя паразмаўляла з актывісткай, 70-гадовай блогеркай.
Удзельніца акцыі адзначыла, што замоўчванне ўладамі інфармацыі аб палітзняволеных — злачынства.
– А за што той Пачобут? За тое, што ён паляк, за тое, што ён праўду казаў. За што забіраюць ці пакідаюць карты паляка на памежжы? Гэта ж ненармальна. І, на жаль, мы нічога не можам зрабіць з гэтага. У іх зброя, а ў нас толькі праўда і ўсё. Яны і рукамі тую праўду задушаць, без зброі. Вельмі сумна.
Удзельнікі акцыі выказалі падтрымку ўсім палітзняволеным, якія зараз знаходзяцца за кратамі, а таксама заклікалі не верыць афіцыйным лічбам і статыстыцы пра колькасць людзей, якія падвергліся рэпрэсіям.
Цалкам размову праслухаць ТУТ.
Чытайце яшчэ:
Мининформ включил медиа «План Б» в список «экстремистских материалов»
Ольга Лойко: Если есть идея, как освободить политзаключенных без переговоров и уступок, озвучьте, но я ее не вижу
Публікацыя фільма пра пратэсты выклікала гучны рэзананс. Прычына — у бяспецы. Што кажуць аўтар і медыя?