• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Накірункі працы і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Заява аб прызнанні Алены Цімашчук палітычнай зняволенай

    Сумесная заява праваабарончых арганізацый Беларусі.

    журналістка Алена Цімашчук суды над журналістамі

    Журналістка Алена Цімашчук. Фота: з асабістай старонкі ў Face­book

    3 чэрвеня 2024 года Брэсцкі абласны суд прыгаварыў журналістку Алену Цімашчук да 5 гадоў пазбаўлення волі і прызначыў штраф памерам у 46 000 беларускіх рублёў. Суд прызнаў журналістку вінаватай поводле трох артыкулаў Крымінальнага кодэкса: дыскрэдытацыя Рэспублікі Беларусь (артыкул 369–1 КК), распальванне варожасці ці варажнечы (частка 3 артыкула 130 КК), ўдзел ў экстрэмісцкім фарміраванні (частка 3 артыкула 361–1 КК).

    Алена Цімашчук – журналістка абласной тэлерадыёкампаніі «Брэст», якая  раней у якасці фрылансера супрацоўнічала з рэгіянальнымі выданнямі «Вечерний Брест», «Брестский курьер», «Брестская газета», інтэрнэт-выданнем «Виртуальный Брест», а таксама «Брестским зелёным порталом».

    Мы, ніжэй падпісаныя арганізацыі, лічым, што гэтыя дзеянні ў дачыненні да Алены Цімашчук  з’яўляюцца працягам мэтанакіраванай палітыкі ўладаў па абмежаванні распаўсюду непадцэнзурнай інфармацыі ў краіне і працягам наступу на свабоду слова. Пасля прэзідэнцкіх выбараў 2020 года ў Беларусі заблакаваныя дзясяткі грамадска-палітычных сайтаў і сайтаў медыяў, шэраг друкаваных выданняў вымушаныя былі спыніць выхад, журналісты і супрацоўнікі медыясектара Беларусі знаходзяцца ў зняволенні.

    Улічваючы дадзеныя акалічнасці, мы прыходзім да высновы, што рэальнымі падставамі крымінальнага пераследу Алены Цімашчук з’яўляюцца палітычныя матывы, скіраваныя на спыненне ці змяненне характару ix публічнай дзейнасці дзеля законных мэтаў у сувязі з негвалтоўным ажыццяўленнем свабоды выказвання меркаванняў і распаўсюду інфармацыі.

    На падставе гэтага, кіруючыся п. 2.1, 3.1 Кіраўніцтва аб вызначэнні паняцця «палітычны зняволены», прынятага на ІІІ Беларускім праваабарончым форуме, мы, прадстаўнікі беларускіх праваабарончых арганізацый, заяўляем аб прызнанні Алены Цімашчук  палітычнай зняволенай і патрабуем:

    • неадкладнага вызвалення Алены Цімашчук і спынення ў дачыненні да яе крымінальнага пераследу;
    • адмовы ад выкарыстання метадаў крымінальнага пераследу як інструменту ціску на свабоду выказвання меркавання, ці іншыя правы і свабоды;
    • неадкладнага спынення рэпрэсій, а таксама вызвалення ўсіх палітычных зняволеных.

     

    Беларуская ассацыяцыя журналістаў;

    Беларускі ПЭН;

    Беларускі дом правоў чалавек імя Барыса Звозскава;

    Беларускі Хельсінкскі камітэт;

    Праваабарончы цэнтр «Вясна»;

    «Прававая ініцыятыва»;

    Офіс па правах людзей з інваліднасцю;

    Human Con­stan­ta;

    Lawtrend.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці