• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    «Пародыя на правасуддзе». Замежныя праваабаронцы пракаментавалі жорсткі прысуд беларускаму журналісту

    У адказ на тое, што ў пятніцу 30 чэрвеня беларускі суд прысудзіў журналісту Паўлу Падабеду чатыры гады пазбаўлення волі, Камітэт абароны журналістаў выступіў з заявай.

    «Прысуд беларускаму журналісту Паўлу Падабеду чатырох гадоў пазбаўлення волі пасля паспешлівага двухдзённага суда з’яўляецца пародыяй на правасуддзе», — заявіла ў Амстэрдаме Гульноза Саід, каардынатар праграм CPJ па Еўропе і Цэнтральнай Азіі.

    «Улады павінны зняць усе абвінавачванні з Падабеда, неадкладна вызваліць яго разам з усімі іншымі зняволенымі журналістамі і спыніць помсту прадстаўнікам прэсы за іх рэпартажы, — упэўнена спадарыня Саід.

    На 1 снежня 2022 года, калі CPJ праводзіў свой апошні перапіс турмаў, Беларусь была пятым у свеце найгоршым арыштантам журналістаў. У траўні ўлады аналагічным чынам асудзілі журналіста Яўгена Меркіса на чатыры гады па абвінавачанні ў экстрэмізме.

    Чытайце яшчэ:

    Экс-рэдактара ліквідаванай «Новай газеты Смаргоні» пакаралі 7 суткамі арышту

    «Калі журналіст будзе рабіць два вялікіх якасных матэрыялы на месяц, яму на хлеб не хопіць». Гутарка з рэжысёркай Ксеніяй Галубовіч

    «Если бы удалось поговорить с кем-то из окружения Лукашенко, это был бы крутой вызов». Почему важно оставаться в контакте с властью

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці