• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    2 лістапада — дзень спынення злачынстваў супраць журналістаў

     

    Упершыню Міжнародны дзень барацьбы з беспакаранасцю адзначаўся па ініцыятыве арганізацыі IFEX 23 лістапада 2011 года. У гэты дзень у 2009 годзе падчас выбараў на Філіпінах на востраве Мінданаа адбылося масавае забойства: загінулі 57 чалавек, з якіх 32 — прадстаўнікі СМІ. 

    У cнежні 2013 года ААН прыняло рэзалюцыю пра неабходнасць гарантаваць бяспеку журналістам і супрацоўнікам СМІ, а 2 лістапада было абвешчана Міжнародным днём спынення беспакарансці злачынстваў супраць журналістаў (дата ўшаноўвае памяць журналістаў Жыслен Дзюпон і Клода Верлона з “Radio France Inter­na­tionale”, забітых у Малі ў 2013 годзе).

    ААН прыняло план дзеянняў з апісаннем мэтаў, прынцыпаў і механізмаў забеспячэння бяспекі для журналістаў і супрацоўнікаў СМІ.

    8 кастрычніка 2015 года Камітэт абароны журналістаў (CPJ) апублікаваў “Глабальны індэкс беспакаранасці-2015”, у якім апісаў тэндэнцыі і асаблівасці апошняга года. У гэты годзе ў індэкс ўвайшлі 14 краін (13 было ў мінулым годзе). Пры гэтым Калумбія выбыла з Індэкса з‑за даўніны злачынстваў – CPJ разглядае толькі тыя, што адбыліся ў 10-гадовы прамежак. Па гэтай жа прычыне Ірак саступіў лідарства ў гэтым рэйтынгу, хаця складальнікі адзначаюць немагчымасць атрымаць поўную інфамацыю пра Ірак і Сірыю. Толькі ў адной краіне з першай пяцёркі – у Філіпінах – няма ўзброеных канфліктаў. За мінулы год было вынесена тры абвінаваўчыя прысуды за забойствы журналістаў, але толькі ў адным выпадку замоўца быў адпраўлены ў турму – у справе Настассі Бабуравай. На долю 14 краін прыходзіцца 83% забойстваў за апошняе дзесяцігоддзе. Больш фактаў з Індэкса (даступна па-руску)

    Палова краін з Індэкса не прадставілі ніякай інфармацыі пра стан расследавання злачынстваў супраць журналістаў за 2014 год для справаздачы генеральнага дырэктара ЮНЭСКА, якая робіцца раз на два гады. З гэтай нагоды Міжнародная арганізацыя па абароне свабоды слова (IFEX) заахвочвае нераўнадушных звяртацца да ўрадаў гэтых краін, заклікаючы іх да адказу.

    Фрагменты інфаграфікі, падрыхтаванай сёлета IFEX (поўная версія — у далучаным PDF-файле ніжэй):

    Міжнародная федэрацыя журналсітаў (МФЖ) будзе праводзіць кампанію з 2 па 23 лістапада (хэштэг #endim­puni­ty). Кампанію можна падтрымаць у сацыяльных сетках Фэйсбук і Твітар @IFJGlobal @ifjasiapacific @IFJAfrica @FIP_AL. МФЖ прапаноўвае постэры па-англійску, па-іспанску і па-французску, для выкарыстання ў ліставаннях, у навінах і відэа, для арганізацыі маршаў у падтрымку кампаніі. МФЖ супрацоўнічае з філіямі ў адмысловых кампаніях для Мексікі, Філіпінаў, Украіны і Емена.

     

    Даведацца больш пра кампанію супраць беспакаранасці ў 2014 годзе можна на сайце http://daytoendimpunity.org/ru/

    Інфаграфіка па 2014-ым годзе http://daytoendimpunity.org/impunity/infographic//ru/

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці