«Адсутнасць голасу Дзяніса Івашына з болем адчуваецца ў Беларусі»
Сёння, 2 лістапада, у Міжнародны дзень спынення беспакаранасці за злачынствы супраць журналістаў, Пасольства Германіі ў Мінску даслала ліст журналісту Новага Часу Дзянісу Івашыну. І сёння якраз 600 дзён Дзяніса Івашына трымаюць за кратамі.
Генеральная Асамблея ААН у 2013 годзе ў адмысловай рэзалюцыі вызначыла 2 лістапада як Міжнародны дзень спынення беспакаранасці за злачынствы супраць журналістаў.
У гэтай рэзалюцыі ААН асудзіла ўсе спробы ўжывання сілы супраць журналісцкай супольнасці — у тым ліку адвольнае пазбаўленне прадстаўнікоў СМІ свабоды. ААН заклікала ўсе дзяржавы зрабіць усе неабходныя захады, каб забяспечыць стварэнне бяспечнага асяроддзя для працы незалежных журналістаў.
Беларусь, краіна — сябра ААН — “цяпер не спрыяе стварэнню бяспечнага асяроддзя” для журналістаў, а “дзейнічае процілеглым чынам”, — гаворыцца ў лісце пасольства. Шматлікія працяглыя рэпрэсіі беларускіх уладаў супраць незалежных СМІ і іх супрацоўнікаў парушаюць міжнародныя абавязкі, якія Беларусь узяла на сябе і як сябар Арганізацыя па бяспецы і супрацоўніцтву ў Еўропе. Права на бяспечнае выказванне свайго меркавання — аснова дэмакратыі і найважнейшая падстава свабоднага і адкрытага грамадства. Аднак дзеля таго, каб увасабляць гэтыя падставовыя прынцыпы АБСЕ ў жыццё ў Беларусі цяпер, даводзіцца мець вялікую смеласць і стойкасць.
Пасольства Германіі адзначае, што ліст да Дзяніса Івашына, адпраўлены па пошце, лёгка можа згубіцца. Таму ў рэдакцыю даслалі яго копію ў спадзяванні, што так ці інакш Дзяніс здолее даведацца пра міжнародную падтрымку яго дзейнасці. “Адсутнасць голасу Дзяніса Івашына з болем адчуваецца ў беларускай грамадскасці”, — гаворыцца ў звароце германскага пасольства.
Чытаць яшчэ:
Иногда усидчивостью, иногда хитростью. Как независимые медиа добиваются комментариев от властей
«Я нібыта разблакавала апошні ўзровень у складанай гульні». Год з жыцця Кацярыны Андрэевай
Из пионера — в пропагандисты. Гомельское госТВ использует молодых ведущих для продвижения манипуляций