• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    23 лістапада – Сусветны дзень за спыненне беспакаранасці злачынстваў супраць журналістаў

    ГА “БАЖ” далучылася да акцыі міжнародных журналісцкіх арганізацый.

    22 лістапада ГА «Беларуская асацыяцыя журналістаў» накіравала лісты ў амбасады Расіі і Ірака ў Беларусі з патрабаваннем расследаваць нераскрытыя забойствы журналістаў і пакараць вінаватых. Менавіта гэтыя краіны сёння з’яўляюцца аднымі з самых небяспечных для людзей нашай прафесіі.

    Паводле падлікаў міжнародных арганізацый, больш за тысячу журналістаў былі забітыя за апошнія 20 гадоў у свеце. Каля 300 чалавек – у Іраку, каля 150 – на Філіпінах, больш за 120 – у Расіі.

    Сусветны дзень за спыненне беспакаранасці пачаў адзначацца з 2011 года па ініцыятыве Міжнароднай асацыяцыі ў абарону свабоды слова (IFEХ). Ідэю падтрымала Міжнародная федэрацыя журналістаў і іншыя журналісцкія арганізацыі.

    Менавіта 23 лістапада 2009 года адбылося жорсткае масавае забойства журналістаў напярэдадні выбараў на Філіпінах. Дзесяткі падазраваных у гэтым злачынстве дагэтуль застаюцца на волі. Суды ідуць марудна, працягваюцца спробы падарваць судовы працэс — хабарамі, пагрозамі і запалохваннем сем’яў і сведак.

    Беларусь таксама зрабіла свой “унёсак” у сумную статыстыку гібелі журналістаў. За апошнія 13 гадоў мы маем як нераскрытыя справы аб забойствах журналістаў, так і справы, якія пакідаюць шмат пытанняў без адказаў.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці