Перадгісторыя Міжнароднага дня за спыненне беспакаранасці
23 лістапада 2009 года адбылося жорсткае масавае забойства журналістаў напярэдадні выбараў ў Філіпінах.
Мясцовы палітык Эсмаэл Мангудадату планаваў зарэгістраваць сваю кандыдатуру на пасаду губернатара Магінданао ў Філіпінах. Яго супернікі з клана Ампатуан, якія кантралявалі Магінданао з 2001 года пры падтрымцы ўраду Філіпін, пакляліся блакаваць яго намаганні. Мангудадату адправіў на рэгістрацыю групу журналістаў і некаторых сваячак, мяркуючы, што яны будуць у бяспецы. Праз гадзіну 200 ўзброеных людзей напалі на групу з засады. У выніку было забіта 58 чалавек, у тым ліку 32 журналісты і супрацоўнікі СМІ.
Дзесяткі падазраваных дагэтуль застаюцца на волі. Суды ідуць марудна, працягваюцца спробы падарваць судовы працэс — хабарамі, пагрозамі і запалохваннем сем’яў і сведак.