• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    18 гадоў таму забілі журналістку Вераніку Чаркасаву

    Беларускую журналістку забілі ў сваёй жа кватэры. Забойца нанёс каля 46 нажавых удараў. Ніякіх зрухаў у раскрыцці гэтай справы няма.

    Кем была Вероника Черкасова и почему после ее убийства появились вопросы к властям

    Вераніка Чаркасава — выпускніца журфака БДУ. Яна працавала на тэлебачанні, у газеце «Голас Радзімы». У 1990‑х гадах яе артыкулы можна было пабачыць у незалежных выданнях «Беларуская дзелавая газета», «Беларуская газета»,  «Салідарнасць». 

    Як расказвала «Салідарнасці» маці Веранікі Дыяна Цімафееўна, яе дачцэ былі не цікавыя такія газеты, як «Советская Белоруссия»:

    «Там нельга было сказаць тое, што ёй хацелася. Тое, што яна пісала ў “БДГ”, “Имени”, “Свабодзе” — у “СБ” бы не надрукавалі. Якубовіч яе шмат разоў запрашаў у «Советскую Белоруссию», але яна казала: не спрацуемся».

    Журналістка Ірына Халіп успамінала:

    «Яе эрудыцыя, найтанчэйшы густ, адукаванасць, якая даецца не дыпломам, а колькасцю прачытаных кніг, прымушалі пачувацца ўжо не студэнткай, а школьніцай. Лепшага суразмоўцы я не ўзгадаю.Менавіта дзякуючы ёй я пачала чытаць Томаса Манна і Фейхтвангера. Вераніка любіла разумных і таленавітых людзей».

    Вераніка Чаркасава пісала ў асноўным нарысы аб людзях, матэрыялы на культурную тэму. Таксама была вядома сваімі раследваннямі. Напрыклад, напісала некалькі артыкулаў на тэму незаконнага гандлю зброяй паміж Беларуссю і Іракам. Па адной з версій калег, менавіта гэтае даследванне было падставай забойства. 

    «У 2003 годзе пачалася вайна ў Іраку, і неўзабаве зьвіліся зьвесткі пра тое, што ў адной з вайсковых часьцей ірацкай арміі знайшліся дакумэнтальныя пацьверджаньні паставак туды беларускай зброі. Таксама журналіст згадвае, як яшчэ праз год зьявіліся публікацыі са спасылкамі на фінансавую выведку ЗША і ЦРУ пра супрацоўніцтва «Інфабанку» і «Белмэталэнэрга» з рэжымам Хусэйна і Кадафі:

    «Вось і ўзьнікла вэрсія, заснаваная на кантактах Веранікі зь нейкім чалавекам з „Інфабанку“. Што з‑за гэтага маглі ўзьнікнуць падазрэньні, нібыта яна нешта ведае сакрэтнае пра гэты банк. Яе маглі паспрабаваць праверыць, праверыць яе кватэру. Магчыма, яе і не зьбіраліся забіваць падчас гэтай праверкі, але яна апынулася дома, і адбылося гэтак, як адбылося. Яшчэ раз паўтару, што гэтая вэрсія грунтуецца толькі на меркаваньні, на нейкіх ускосных прыкметах», — гаварыў ў колішнім інтэрв’ю «Радыё Свабода» журналіст Леанід Міндлін.

    Следства разглядала пераважна прыватныя бытавыя матывы забойства: дзверы ў кватэру не былі ўзламаныя, з чаго зрабілі выснову, што журналістка ўпусціла забойцу сама і магла быць з ім знаёмая.

    Аднак эксперты агучвалі і іншы сцэнар: мог дзейнічаць кілер, які свядома хацеў замаскіраваць забойства пад бытавое.

    Чытайце яшчэ:

    Падрабязнасці справы

    «Таямніца следства. P.S.». (Дакументальны фільм Леаніда Міндліна пра справу Чаркасавай)

    Журналісцкае расследаванне Сяргея Сацука

    Вольскі, Кулінковіч, Памідораў, Дзянісаў. Відэа з канцэрта памяці Веранікі Чаркасавай

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці