10 чэрвеня быў вобшук у кватэры ўладальнікаў салігорскага медыя «Лидер-Пресс»
Раніцай 10 чэрвеня быў вобшук у кватэры ўладальнікаў салігорскага медыя "Лидер-Пресс" Уфімцавых, а таксама ў рэдакцыі.
Пасля размовы ў аддзяленні міліцыі двое асобаў падпісалі дакументы аб неразгалошванні — гэта сын і нявестка Уфімцавых, яны ж з’яўляюцца супрацоўнікамі рэдакцыі.
Галоўны рэдактар Антаніна Уфімцава пацвердзіла гэтую інфармацыю, аднак каментаваць падзеі пакуль адмовілася. У межах якой справы быў вобшук таксама не паведаміла, спаслаўшыся на падпіску аб неразгалошванні, якую далі родныя.
Напрыканцы сакавіка 2021 года рэдакцыя была вымушаная прыпыніць выхад друкаванай версіі выдання на 6 месяцаў па эканамічных прычынах, каб захаваць рэсурсы.
«Гэта быў паспяховы бізнэс-праект, які чыталі амаль у кожнай другой сем’і Салігорска — пікавы штотыднёвы тыраж складаў каля 18 тыс. экземпляраў і меў ўнушальны прыбытак.… За апошнія тры гады шмат што змянілася… Рэкламная плынь моцна памяншаецца, многія кліенты проста закрываюцца альбо не могуць дазволіць сябе рэкламу з‑за цяжкага фінансавага становішча . Продаж газеты таксама дазваляе жадаць лепшага. Аднак мы працягваем актыўна працаваць у Інтэрнэце (ва ўсю ідзе праца па абнаўленню сайта)», — паведаміла кіраўніцтва медыя ў сакавіку.