• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    У Глыбокім судзілі фатографа Айвара Удрыса

    Фатографа Айвара Удрыса затрымалі разам з іншымі глыбачанамі падчас рэйду сілавікоў у Глыбокае некалькі дзён таму. Гэта стала вядома з відэароліка, які сілавікі паказалі ў сваім тэлеграм-канале 19 верасня.

    Айвар Удрыс затрыманы

    Фатограф Айвар Удрыс. Фота: з асабістага архіва

    Відэа з фатографам у аддзеле міліцыі з’явілася напрыканцы першага роліка ў тэлеграм-канале «Кніга ГУ»База» пра затрыманых глыбачанаў.

    19 верасня Айвара Удрыса судзілі ў Глыбоцкім раённым судзе паводле часткі 1 артыкула 24.23 КаАП РБ (Парушэнне парадку правядзення сходу, мітынгу, вулічнага шэсця, дэманстрацыі, пікетавання, іншага масавага мерапрыемства). Справу разглядаў суддзя Андрэй Тарасевіч і прызначыў Айвару Удрысу 15 сутак арышту.

    У Айвара Удрыса ў Глыбокім ёсць свая невялікая фотастудыя, ён удзельнічаў у разнастайных фотаконкурсах, у тым ліку рэспубліканскіх.

    Падчас так званага «хапуна» ў Глыбокім затрымалі каля 10 чалавек, сярод іх вядомыя ў горадзе грамадскія актывісты.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці