• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Настассю Мацяш, асуджаную за супрацу з «Белсатам», унеслі ў «спіс экстрэмістаў»

    Звесткі пра Настассю Мацяш 19 ліпеня з’явіліся ў пераліку грамадзян, «датычных да экстрэмісцкай дзейнасці», які складае Міністэрства ўнутраных спраў Беларусі.

    Настасся Мацяш. Фота: сацсеткі

    На сайце МУС паведамляецца, што жанчына ўжо адбывае прысуджанае ёй пакаранне.
     
     19 красавіка 2024 года Мінскі гарадскі суд прызнаў Настассю Мацяш вінаватай ва «ўдзеле ў экстрэмісцкім фармаванні» паводле часткі 3 артыкула 361–1 Крымінальнага кодэкса. Суддзя Святлана Макарэвіч прызначыла ёй два гады пазбаўлення волі з адбыццём у папраўчай калоніі і штраф памерам 20 тысяч рублёў. Таксама суд абавязаў сплаціць дзяржаве 102 415 рублёў і 12 капеек — як «даход, атрыманы злачынным шляхам».
     
    Бок абвінавачання даводзіў, што з чэрвеня 2021 года да лістапада 2023 года, Настасся Мацяш,

    «з’яўляючыся моўным кансультантам Польскага тэлебачання TVP, у склад якога ўваходзіць польскі тэлеканал «Белсат tv Bel­sat», неаднаразова на загад кіраўніцтва «Белсат», прызнанага экстрэмісцкім фарміраваннем, ажыццяўляла правядзенне моўных кансультацый, пераклад, карэктаванне, рэдагаванне тэкстаў, якія ў далейшым выкарыстоўваліся ўдзельнікамі экстрэмісцкага фармавання «Белсат» для экстрэмісцкай дзейнасці, у тым ліку шляхам стварэння і распаўсюду з выкарыстаннем сродкаў масавай інфармацыі і сеткі інтэрнэт».

    28 чэрвеня Вярхоўны суд разгледзеў апеляцыйную скаргу Настассі Мацяш. Суддзя Сяргей Гураў пакінуў скаргу без задавальнення, а вырак суда першай інстанцыі — без зменаў.

    Інтэрнэт-рэсурсы тэлеканала «Белсат» былі абвешчаны «экстрэмісцкім фармаваннем» 3 лістапада 2021 года. Адпаведнае рашэнне прыняло Міністэрства ўнутраных спраў Беларусі.

    Беларуская праваабарончая супольнасць прызнала Настассю Мацяш палітычнай зняволенай.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Как найти и удалить свои старые комментарии в Instagram, Telegram, YouTube, TikTok и «Вконтакте»

    «Медиазона» подготовила инструкцию по удалению старых комментариев в соцсетях — от Instagram до Youtube.
    12.02.2024
    Акцэнты

    30-годдзе за кратамі — сёння ў зняволенай журналісткі Кацярыны Андрэевай дзень народзінаў

    02.11.2023
    Акцэнты

    «Юмор может работать как подорожник». Топ самых ярких сатирических проектов Беларуси

    Юмор считают лакмусовой бумажкой общества. Чем оно здоровее, тем спокойнее реагирует на шутки и иронию, направленные на внутренние проблемы. Белорусам, три года пребывающим в затяжном, беспросветном политическом и экономическом кризисе, сатира помогает выстоять и уцелеть. А вот диктатура боится смеха как огня. «Не Славой Комиссаренко единым», — подумал БАЖ и сделал обзор самых улетных юмористических проектов, высмеивающих сегодняшнюю страшную реальность.
    12.12.2023
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці