• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Суполку незалежнага сайта «Медиа-Полесье» ў Facebook абвесцілі экстрэмісцкай

    22 траўня 2024 года адбылося чарговае абнаўленне ў Рэспубліканскім спісе «экстрэмісцкіх матэрыялаў». Гэтым разам сярод тых, хто трапіў у спіс, апынулася супольнасць «Медиа-Полесье» ў сацыяльнай сетцы Face­book.

    Медиа-Полесье спіс экстрэмістскіх матэрыялаў

    Скрыншот сайта

    Cправу разглядаў 18 траўня ў судзе горада Пінска і Пінскага раёна. У выніку суддзя Сяргей Бязручка пастанавіў прызнаць супольнасць у Face­book, якая мае дачыненне да рэгіянальнага сайта «Медиа-Полесье», экстрэмісцкай інфармацыйнай прадукцыяй. Зараз на гэтую старонку падпісана каля 1600 чалавек.

    У той жа дзень суддзя Сяргей Бязручка прыняў аналагічнае рашэнне ў дачыненні да профіля Tik­Tok пад назвай «Саша, что ты несешь?».

    Ціск на незалежны інтэрнэт-рэсурс «Медиа-Полесье» цягнецца ўжо некалькі гадоў. У ліпені 2021 года ў офіс незалежнага анлайн-выдання ў Лунінцы, па месцы жыхарства галоўнай рэдактаркі Святланы Гарда, а таксама ў некаторых супрацоўнікаў сайта праводзіліся ператрусы. У верасні таго ж года доступ да сайта media-polesye.by на тэрыторыі Беларусі быў заблакаваны. Цяпер рэсурс зараз дасяжны толькі праз VPN. У красавіку 2022 года быў абмежаваны доступ і ў Расіі — з прычыны публікацый пра расійскае ваеннае ўварванне ва Украіну.

    У сакавіку 2022 года на кіраўнікоў анлайн-выдання завялі крымінальную справу. Іх абвінавацілі ва злоўжыванні службовымі паўнамоцтвамі: нібыта на працягу двух гадоў абвінавачаныя не плацілі падаткі і абавязковыя выплаты ў ФСАН і «Белдзяржстрах». У рэдакцыі даведалася пра згаданыя прэтэнзіі з паведамлення на сайце пракуратуры Брэсцкай вобласці. Пры гэтым у пракуратуры не хавалі, што фінансавай праверцы папярэднічалі спробы заклікаць рэдакцыю «да выпраўлення сітуацыі» — прымусіць падаваць інфармацыю чытачам выбарачна.

    5 красавіка 2022 года судом Лунінецкага раёна «інфармацыйная прадукцыя, якая публікуецца ў сеціўным выданні media-polesye.by, у сацыяльнай сетцы «Вконтакте» і ў сацыяльный сетцы «Одноклассники» прызнаная «экстрэмісцкай».

    Сёлета ў красавіку Аператыўна-аналітычны цэнтр (ААЦ) пазбавіў незалежны сайт даменнага імя ў нацыянальнай зоне .by. У рэдакцыі паведамілі, што такі крок уладаў не стаў сюрпрызам і выданне зараз працуе па адрасе Мedia-Polesye.cоm. Каманда сайта працуе з‑за мяжы, дзе знаходзіцца ў вымушанай эміграцыі.  

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці