• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Папаўненне ў «экстрэмісцкім» спісе: акаўнты блогераў і «Медиазона. Беларусь»

    На сайце Міністэрства інфармацыі 26 сакавіка абнавілі Рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў.

    Фота: Matheus Bertel­li / pexels.com

    Паводле рашэння суда Пухавіцкага раёна Мінскай вобласці ад 21 сакавіка 2024 года экстрэмісцкай інфармацыйнай прадукцыяй прызнаны акаўнт «Медиазона. Беларусь» у сацыяльнай сетцы Tik­Tok з ідэнтыфікатарам @mediazona_by.

    Нагадаем, кантэнт сайта гэтага медыярэсурса абвешчаны забароненым яшчэ два гады таму. У траўні 2022 года суд Ленінскага раёна Гродна пастанавіў лічыць экстрэмісцкімі:

    • інтэрнэт-сайт «Медиазона. Беларусь»,
    • тэлеграм-канал  «Медиазона. Беларусь»,
    • старонкі пад назвай «Медиазона. Беларусь» у сацыяльных сетках «ВКонтакте», Face­book і Twit­ter,
    • старонку mediazona.by ў Insta­gram,
    • Youtube-канал пад назвай «Медиазона. Беларусь».

    Гэтаксама 21 сакавіка 2024 года суд Пухавіцкага раёна Мінскай вобласці прызнаў «экстрэмісцкімі матэрыяламі» акаўнт у Tik­Tok пад назвай Bal­aganoff з ідэнтыфікатарам @balaganoff.

    Гэта акаўнт украінскага блогера Аляксандра Рыкава, чые відэаролікі пра падзеі ў Беларусі, Расіі і Украіне набіраюць тысячы праглядаў. Летась 18 ліпеня праект Bal­a­ganОff Міністэрства ўнутраных спраў Беларусі прызнала экстрэмісцкім фарміраваннем: на сайце ведамства ў раздзеле «Пералік арганізацый, фарміраванняў, індывідуальных прадпрымальнікаў, датычных да экстрэмісцкай дзейнасці» згадваюцца:

    • Telegram-канал Bal­aganOff,
    • Telegram-чат Bal­aganOff Chat,
    • Telegram-бот  Bal­aganOff,
    • YouTube-канал Bal­aganOFF Украина Беларусь,
    • старонка Bal­aganoff у Tik­Tok.

    22 сакавіка 2024 года суд Ленінскага раёна Магілёва пастанавіў лічыць «экстрэмісцкай інфармацыйнай прадукцыяй» змест старонак журналісткі і блогеркі Кацярыны Пытлевай у шэрагу сацыяльных сетак. У прыватнасці:

    • старонку «Катерина Пытлева» ў Face­book з ідэнтыфікатарам facebook.com/katerina.pytleva;
    • старонку «ВКонтакте» з назовам «Катя Пытлева», якая мае мае ідэнтыфікатар vk.com/id5661264;
    • старонку «Катя Пытлева» ў сацыяльнай сетцы «Одноклассники» з ідэнтыфікатарам ok.ru/profile/568389658494;
    • старонку «Катерина Пытлева» ў Insta­gram з ідэнтыфікатарам instagram.com/jerusalimskaja.
    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці