• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Накірункі працы і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Сілавікі паказалі відэа з затрыманым журналістам Алесем Сабалеўскім

    Тэлеграм-канал, блізкі да магілёўскіх сілавікоў, паказаў прымусовае «пакаяльнае відэа» блогера і фатографа Алеся Сабалеўскага. Гэты запіс выйшаў праз два з паловай месяцы пасля затрымання журналіста. З яго вынікае, што Сабалеўскага вінавацяць у супрацы з «экстрэмісцкім фарміраваннем».

    Мяркуючы па відэа, затрыманы прагаворвае тэкст, напісаны кімсьці іншым. Стылістычна ён нагадвае мову міліцэйскіх пратаколаў. Паводле інфармацыі ад людзей, якія знаходзіліся з Алесем Сабалеўскім у адной камеры ІЧУ ў першыя дні пасля ягонага затрымання, сведчанні супраць сябе ў блогера і фатографа «выбівалі» — на целе журналіста былі заўважныя гематомы.

    Таксама на телеграм-канале сілавікоў «Шестой регион» размешчаныя фотаздымкі — відавочна з уласнага архіва Сабалеўскага. На гэтых здымках блогер сфатаграфаваны з актывістамі Магілёўшчыны, зняволеным палітыкам Сяргеем Ціханоўскім і відэааператарам Яўгенам Глушковым, якога цяпер таксама ўтрымліваюць у магілёўскім СІЗА паводле абвінавачання ва ўдзеле ў «экстрэмісцкім фармаванні» (артыкул 361–1 Крыминальнага кодэкса). Сярод паказаных выяў ёсць фота Алеся Сабалеўскага на фоне бел-чырвона-белага сцяга, зробленыя падчас мірных пратэстаў 2020 года.

    Паводле допісу, які суправаджае візуальныя матэрыялы, сілавікі выдатна ведаюць, што апошнім часам Алесь Сабалеўскі адышоў ад грамадскай дзейнасці. Але, маўляў, аператыўнікі нагадалі яму і ўсім астатнім лозунг «Ніхто не забыты, нішто не забыта».

    Былога журналіста Алеся Сабалеўскага супрацоўнікі ГУБАЗіК затрымалі раніцай 12 снежня 2023 года на працоўным месцы, не звязаным з журналісцкай дзейнасцю. 13 снежня суд Кастрычніцкага раёна Магілёва прызначыў Сабалеўскаму 10 сутак адміністрацыйнага арышту. Але на волю ён не выйшаў: па інфармацыі праваабаронцаў, на блогера склалі новы адміністрацыйны пратакол «за распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў» і прызначылі новы арышт. Пасля адбыцця другога тэрміну ён мусіў выйсці на волю 6 студзеня, але гэтага не адбылося.

    Стала вядома, што Алеся Сабалеўскага перавялі ў СІЗА і, найверагодней,  вінавацяць у супрацоўніцтве з «экстрэмісцкім фарміраваннем». Якраз у снежні мінулага года магілёўскі КДБ разам з сілавікамі правёў шэраг ператрусаў і затрыманняў у рэгіянальных журналістаў і блогераў. Іх дапытвалі пра датычнасць да медыярэсурсаў «Магілёў. Меdia» і 6TV Bielarus, прызнаных рашэннем КДБ ад 29 лістапада 2023 года «экстрэмісцкімі фарміраваннямі».

    Сёлета 18 студзеня беларуская праваабарончая супольнасць абвясціла Алеся Сабалеўскага палітычным зняволеным.

    Чытайце яшчэ:

    Крымінальную справу супраць кіраўніка «Маланка Медыя» Паўла Марыніча перадалі ў суд

    Відэааператара Андрэя Толчына пачнуць судзіць 5 сакавіка. Яго вінавацяць адразу па трох крымінальных артыкулах

    Праз вайну і Лукашэнку. Як бачаць Беларусь на Захадзе — ключавое з даследавання замежных медыяў

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Как найти и удалить свои старые комментарии в Instagram, Telegram, YouTube, TikTok и «Вконтакте»

    «Медиазона» подготовила инструкцию по удалению старых комментариев в соцсетях — от Instagram до Youtube.
    12.02.2024
    Акцэнты

    30-годдзе за кратамі — сёння ў зняволенай журналісткі Кацярыны Андрэевай дзень народзінаў

    Кацярына Андрэева мусіла сустрэць «круглую» дату на волі — 5 верасня 2022 года сканчаўся яе несправядлівы тэрмін у калоніі. Але не. 7 красавіка 2022-га сям’і палітзняволенай журналісткі стала вядома, што ёй выставілі новае абвінавачанне. 13 ліпеня 2022 года Кацярыну прызналі вінаватай «у выдачы замежнай дзяржаве, міжнароднай альбо замежнай арганізацыі ці іх прадстаўніку дзяржаўных сакрэтаў Рэспублікі Беларусь». Суддзя Гомельскага абласнога суда Алег Харошка прызначыў ёй яшчэ 8 год пазбаўлення волі.
    02.11.2023
    Навіны

    Теперь консул может только изъять паспорт. Что означает новый указ для белорусов, уехавших из страны?

    05.09.2023
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці