У Магілёве затрымалі блогера і журналіста Алеся Сабалеўскага
У Магілёве затрымалі былога журналіста Алеся Сабалеўскага. Гэта адбылося ў аўторак, 12 снежня 2023 года.
Як паведамляюць сябры Алеся Сабалеўскага, яго забралі проста з працы прыкладна а 10‑й раніцы. Праз тры гадзіны на волю з міліцэйскага пастарунка ён не выйшаў. Знаёмыя мяркуюць, што цяпер Сабалеўскі знаходзіцца ў ізалятары часовага ўтрымання, і ягонае затрыманне, верагодна, з’яўляецца працягам ціску пасля прызнання Камітэтам дзяжбяспекі экстрэмісцкімі фармаваннямі інфармацыйных рэсурсаў «Магілёў. Меdia» і 6TV Bielarus.
Гэта не першы выпадак падвышанага інтарэсу сілавікоў да Сабалеўскага за апошнія гады. У студзені 2021-га да журналіста прыходзілі з вобшукам. Тады ператрусы адбыліся ў офісе рэдакцыі інфармацыйнага сайта «Магілёўскі рэгіён» і ў шэрагу рэгіянальных журналістаў. Пасля ператрусаў Алеся Сабалеўскага, Яўгена Глушкова і Барыса Вырвіча забіралі на допыт у межах крымінальнай справы, па якой усе трое праходзілі ў якасці сведкаў. Аргтэхніку, забраную падчас ператрусаў, журналістам вярнулі толькі праз дзесяць месяцаў, у кастрычніку 2022 года.
Чытайце яшчэ:
У зняволенага журналіста Паўла Мажэйкі з’явілася «хросная»
Ізноў ператрус у Змітра Лупача. Гэтым разам у вясковай хаце
У спіс «экстрэмістаў» трапілі шэсць журналістаў і праваабаронцы «Вясны»