• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    BySol абвесціў збор для беларускага пісьменніка і журналіста Сяргея Антонава

    Сяргей Антонаў быў вымушаны экстрана з'ехаць з Беларусі пасля ператрусу ў яго жыллі і допыту супрацоўнікамі Камітэта дзяржбяспекі ў снежні 2023 года. Паводле слоў журналіста, сілавікі вымагалі прызнанняў у супрацоўніцтве з парталам Mogilev.media, прызнаным 29 лістапада «экстрэмісцкім фарміраваннем». Цяпер Сяргей просіць у неабыякавых людзей дапамогі.

    Журналісцкая дзейнасць Сяргея Антонава была звязана з парталамі 6tv.by і Mogilev.media, дзе ён расказваў пра падзеі ў Магілёўскай вобласці і вёў аўтарскую відэарубрыку. Акрамя таго, ён быў рэдактарам незалежнай быхаўскай малатыражнай газеты «Стары замак».

    Як фантаст ён вядомы ўдзелам у праекце «Сусвет Метро 2033», у якім выйшла 9 раманаў за яго подпісам. Яшчэ адзін раман «Стабілізатар. Менск 204» выдадзены ў Літве. У кнізе распавядаецца пра крах беларускай дыктатуры. Кнігі Антонава таксама выдаваліся ў Нямеччыне, Польшчы, Вугоршчыне, Паўднёвай Карэі.

    «29 лістапада мінулага года ў Беларусі быў прызнаны экстрэмісцкім фарміраваннем партал Mogilev.media, дзе я працаваў. А праз некалькі дзён, 6 снежня, у маёй кватэры і ў прыватнай фотастудыі, якая належыць майму сыну, супрацоўнікі КДБ правялі ператрусы і канфіскавалі ўсю тэхніку. Мяне дапытвалі на працягу 8 гадзін, патрабуючы прызнацца ў супрацоўніцтве з парталам, і пагражалі працяглым тэрмінам зняволення. Пасля допыту мяне на два дні змясцілі ў Быхаўскі ІЧУ», — распавёў спадар Сяргей.

    11 снежня з дапамогай каманды BYSOL у экстраным парадку (амаль без грошай і з мінімумам рэчаў) ён выехаў з Беларусі. 26 снежня Сяргей Антонаў даведаўся, што сілавікі затрымалі яго сына — цяпер той знаходзіцца ў СІЗА. Акрамя таго, супрацоўнікі КДБ прыходзілі да састарэлай маці журналіста і тэлефанавалі сваякам, патрабуючы назваць дакладнае месцазнаходжанне Антонава.

    Цяпер Сяргей знаходзіцца ў Польшчы, дзе падаўся на ўцякацтва. Бліжэйшыя месяц-паўтара ён будзе жыць у шэлтары для беларусаў.

    «Але далей трэба ўладкоўвацца, а праблема ў тым, што месяц — гэта крытычна мала для вырашэння ўсіх пытанняў. Я прашу фінансавай дапамогі, каб у мяне было больш часу для ўладкавання. Гэта дапаможа мне зняць стрэс ад раптоўнага пераезду, уключыцца ў журналісцкую працу і працягнуць пачаты мною новы раман»,  — тлумачыць журналіст.

    Дапамагчы Сяргею Антонаву можна тут

    Заяўленая сума збору — 2000 еўра. З іх тысячу еўра Сяргей плануе патраціць на жыллё на 2–3 месяцы, и яшчэ тысячу — на бытавыя выдаткі і захаваць у якасці «падушкі бяспекі».

    Чытайце яшчэ:

    «Я сумую па сваёй маці…». Больш за паўсотні журналістаў па ўсім свеце знаходзяцца ў закладніках

    Барысаўскаму фатографу Аляксандру Зянкову прысудзілі 3 гады калоніі

    Запрет иностранных медиа, пропаганда терроризма и дискредитация — что случилось в 2023 году в правовом поле?

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці