• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Экстрэмісцкай інфармацыйнай прадукцыяй прызнана старонка «Новага Часу» ў сацыяльнай сетцы «Х» (былы Тwitter)

    Адпаведнае рашэнне адносна акаўнта «Novy Cas/Новы час» ў сацыяльнай сетцы «Х» (былы Тwitter) прыняў 18 снежня суд Маскоўскага раёна Мінска. Пра што паведамляецца ў адмысловым спісе, які складае Міністэрства інфармацыі Беларусі.

    Cёлета на пачатку года ў «Рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў» быў уключаны Тэлеграм-канал «Новага часу», а 17 траўня экстрэмісцкай інфармацыйнай прадукцыяй судом Барысаўскага раёна была прызнаная  група «Новы час» у сацыяльнай сетцы «Одноклассники».

    Штотыднёвік «Новы Час», заснаваны Мінскай гарадской арганізацыяй Таварыства беларускай мовы імя Францыска Скарыны, пачаў выходзіць у сакавіку 2002 года. Шматгадовым рэдактарам выдання быў палітолаг, гісторык, публіцыст Аляксей Кароль, які ў 2015‑м памёр у выніку цяжкай хваробы. Ад таго моманту амаль 8 гадоў рэдакцыяй кіравала  Аксана Колб.

    Да сярэдзіны 2021 года газета  заставалася адзіным незалежным агульнанацыянальным выданнем, якое яшчэ выходзіла ў друкаваным выглядзе. Але спачатку дзяржанае прадпрыемства РУП «Белпошта» ў аднабаковым парадку разарвала дамову на распаўсюд з рэдакцыяй «Новга часу», а следам адмовіліся ад супрацоўніцтва друкарні — як дзяржаўныя, так і прыватныя. «Нашы чытачы больш не ўбачаць любімую газету ў паштовай скрыні, прынамсі, не пры гэтай уладзе, відаць», — напісала рэдакцыя 10 жніўня 2021 года.

    Выданне сышло ў інтэрнэт — на ўласны сайт і ў сацыяльныя сеткі.  працягваючы ўздымаць надзённыя тэмы.

    Чытайце яшчэ:

    «Свет працягвае жыць далей, пакуль я замер паміж мінулым і будучыняй». Яўген Атцецкі пра сваю другую зіму ў Львове

    Не без агаворак і выключэнняў. У Еўропе дасягнулі важнага пагаднення аб рэгуляванні ў медыясферы

    «Кашы можа есці і не скардзіцца» — што вядома пра дырэктара газеты «Беларусы і рынак» Канстанціна Залатых

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці