• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Накірункі працы і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Паўла Мажэйку этапавалі ў калонію. Якую — пакуль невядома

    Палітзняволенага гродзенскага журналіста Паўла Мажэйку адправілі этапам з СІЗА ў папраўчую калонію. Пра гэта паведаміла яго жонка Ірына Чарняўка.

    У якой калоніі будзе адбываць прысуд журналіст — пакуль невядома. Як і тэрмін, колькі будзе доўжыцца этап. Сваякі будуць чакаць ад Паўла ліст, калі ён ужо прыбудзе на месца.

    17 кастрычніка Вярхоўны суд Беларусі разгледзеў апеляцыйныя скаргі Паўла Мажэйкі і адвакаткі Юліі Юргілевіч, асуджаных да зняволення па абвінавачанні ў «спрыянні экстрэмісцкай дзейнасці». Абодвух сёлета 26 ліпеня Гродзенскі абласны суд прыгаварыў да 6 гадоў калоніі, прычым Паўла — ва ўмовах узмоцненага рэжыму. Гэты вырак Вярхоўны суд пакінуў у сіле.

    Паўла Мажэйку затрымалі 30 жніўня 2022 года ў Гродне па вяртанні ў Беларусь з Польшчы. Пасля затрымання ў ягонай кватэры і ў кватэры ягоных бацькоў сілавікі правялі ператрусы. У чым журналіста вінавацілі, доўгі час не было вядома, бо адвакат знаходзіўся пад падпіскай аб неразгалошванні. Тое, што яму інкрымінавалі «спрыянне экстрэмісцкай дзейнасці» (арт. 361–4 Крымінальнага кодэкса), стала вядома толькі ў сакавіку 2023 года.

    Паводле следства, адвакатка Юлія Юргілевіч расказала ў тэлефоннай гутарцы Паўлу пра сваё звальненне з адвакатуры і пра прысуд мастаку Алесю Пушкіну, а Павел нібыта перадаў гэтую інфармацыю тэлеканалу «Белсат». Спосаб, час і датычных да гэтага іншых асоб следства не высветліла. Павел Мажэйка і Юлія Юргілевіч сваёй віны не прызналі.

    Справу журналіста і адвакаткі ў Гродзенскім абласным судзе разбіраў суддзя Максім Філатаў, сумнавядомы сваімі жорсткімі прысудамі па палітычных справах. Старшыня судовай калегіі Вярхоўнага суда Павел Каршуновіч падтрымаў вырак.

    Чытайце яшчэ:

    Святлана Ціханоўская: «Я працягну прасіць аб большай дапамозе беларускім незалежным СМІ»

    Мара Тамковіч: «Бацька быў для мяне ўзорам амбіцыі. Такой стыхійнай, жывой энергіяй»

    На высокім узроўні. Бажаўскі «Марафон салідарнасці» падтрымалі Святлана Ціханоўская, палітыкі і дыпламаты Еўрасаюза

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Как найти и удалить свои старые комментарии в Instagram, Telegram, YouTube, TikTok и «Вконтакте»

    «Медиазона» подготовила инструкцию по удалению старых комментариев в соцсетях — от Instagram до Youtube.
    12.02.2024
    Акцэнты

    30-годдзе за кратамі — сёння ў зняволенай журналісткі Кацярыны Андрэевай дзень народзінаў

    Кацярына Андрэева мусіла сустрэць «круглую» дату на волі — 5 верасня 2022 года сканчаўся яе несправядлівы тэрмін у калоніі. Але не. 7 красавіка 2022-га сям’і палітзняволенай журналісткі стала вядома, што ёй выставілі новае абвінавачанне. 13 ліпеня 2022 года Кацярыну прызналі вінаватай «у выдачы замежнай дзяржаве, міжнароднай альбо замежнай арганізацыі ці іх прадстаўніку дзяржаўных сакрэтаў Рэспублікі Беларусь». Суддзя Гомельскага абласнога суда Алег Харошка прызначыў ёй яшчэ 8 год пазбаўлення волі.
    02.11.2023
    Акцэнты

    Теперь консул может только изъять паспорт. Что означает новый указ для белорусов, уехавших из страны?

    Очередное решение властей, которое поражает в правах белорусов.  Лукашенко подписал указ, которым изменил порядок выдачи документов в посольствах и консульствах за границей. Теперь там нельзя продлить или получить паспорт. Как же быть? Комментирует юридическая служба БАЖ.
    05.09.2023
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці