• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Накірункі працы і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    «Вымушаныя меры, каб захаваць часопіс». З падпіскі прапалі легендарныя «Каламбур» і «Один дома»

     

    Чытачы «Нашай Нівы» расказалі, што не могуць выпісаць часопісы «Каламбур» і «Один дома».

    Выданні прыбралі з падпіснога каталога. «Прыём падпіскі закрыты ў сувязі з непраходжаннем перарэгістрацыі выдання», — сказана на сайце Белпошты.

    Старыя нумары яшчэ можна купіць у кнігарнях і кіёсках, а новыя з другой паловы гэтага года ў продажы не з’явіліся.

    Аднаго з чытачоў у Міністэрстве інфармацыі запэўнілі, што часопіс застаецца ў рэестры зарэгістраваных выданняў, а яго прысутнасць у падпісным каталогу залежыць ад рашэння самой рэдакцыі. Чаму ён знік з падпіскі, чыноўнікі не ведаюць.

    Сам часопіс у сваім тэлеграм-канале тлумачыць, што ў іх «цяжкасці і бюракратычныя праблемы». У ліпені рэдакцыя абвясціла, што падпіскі ў другім паўгоддзі 2023-га не будзе, але ў свабодным продажы выданне зʼявіцца.

    Крыніца, блізкая да рэдакцыі часопіса, гаворыць, што выданне мае «фінансавыя праблемы, якія ўскладняюць працу, але яны не катастрафічныя і вырашальныя».

    Цягам тыдня ў продажы павінны з’явіцца 7‑ы і 8‑ы нумары (за ліпень і жнівень). Іх друкуюць з вялікай затрымкай. 

    У рэдакцыі выдання аднаму з чытачоў паведамілі, што «ў часопіса напраўду праблемы, але намераў закрыць яго няма». Кажуць, у першым паўгоддзі 2024-га ў падпіску ён не вернецца, а вось з лета ўжо можна будзе падпісацца.

    «Гэта вымушаныя меры, каб захаваць часопіс. Ці будзе даступная анлайн-версія — пытанне адкрытае», — адказалі чытачу.

    Пры заключэнні дамовы з Белпоштай аб распаўсюдзе па падпісцы, выданне абяцае своечасова выдаць заяўленую колькасць нумароў.

    У сацыяльных сетках рэдакцыя заклікае чытачоў падпісвацца на тэлеграм-канал часопіса. У групе няма свежых нумароў, але ёсць навіны аб іх выхадзе і анонсы.

    Першыя нумары рускамоўнага забаўляльнага часопіса «Каламбур» пабачылі свет у 1997 годзе.

    У ім былі жарты, навіны і поп-культура свету, коміксы, конкурсы і крыжаванкі. Стартавы нумар выдання выйшаў накладам 40 тысяч экзэмпляраў на 32 старонках. У 2000‑я тыраж сягаў 220 тысяч. Пазней у рэдакцыі стаў выходзіць і часопіс «Один дома».

    Са зʼяўленнем сацыяльных сетак наклад часопісаў стаў падаць. У 2012 годзе змяніўся галоўны рэдактар.

    Выдаўцом «Каламбура» і яго дадаткаў выступае кампанія «Росчерк», якой належыць і выдавецкі дом «Віта». «Росчерк» — найбуйнейшы дыстрыб’ютар часопісаў у Беларусі.

    «Развлекательный Каламбур» і «Один дома» выходзяць раз на месяц, распаўсюджваюцца ў Беларусі і Расіі. 

    Чытайце яшчэ:

    «34. Гэта не лічбы, а нашы сябры і блізкія за кратамі». Марафон салідарнасці са зняволенымі журналістамі працягваецца

    Вайна скончыцца. Калі-небудзь. У нашых фэйсбучных баталіях. Барыс Гарэцкі пра ўражанні ад паездкі ў Кіеў

    «Вся страна сейчас живет так, как годами жили пострадавшие от домашнего насилия». Большой разговор с Ольгой Горбуновой

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Как найти и удалить свои старые комментарии в Instagram, Telegram, YouTube, TikTok и «Вконтакте»

    12.02.2024
    Акцэнты

    30-годдзе за кратамі — сёння ў зняволенай журналісткі Кацярыны Андрэевай дзень народзінаў

    Кацярына Андрэева мусіла сустрэць «круглую» дату на волі — 5 верасня 2022 года сканчаўся яе несправядлівы тэрмін у калоніі. Але не. 7 красавіка 2022-га сям’і палітзняволенай журналісткі стала вядома, што ёй выставілі новае абвінавачанне. 13 ліпеня 2022 года Кацярыну прызналі вінаватай «у выдачы замежнай дзяржаве, міжнароднай альбо замежнай арганізацыі ці іх прадстаўніку дзяржаўных сакрэтаў Рэспублікі Беларусь». Суддзя Гомельскага абласнога суда Алег Харошка прызначыў ёй яшчэ 8 год пазбаўлення волі.
    02.11.2023
    Акцэнты

    Теперь консул может только изъять паспорт. Что означает новый указ для белорусов, уехавших из страны?

    Очередное решение властей, которое поражает в правах белорусов.  Лукашенко подписал указ, которым изменил порядок выдачи документов в посольствах и консульствах за границей. Теперь там нельзя продлить или получить паспорт. Как же быть? Комментирует юридическая служба БАЖ.
    05.09.2023
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці