• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Накірункі працы і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Галоўрэд СБ: Калі вы пачулі словы «правы чалавека», ведайце, гэты чалавек — вораг нашай краіны

    Галоўны рэдактар газеты лукашэнкаўскай адміністрацыі «Беларусь сегодня» Дзмітрый Жук выказаўся наконт дэмакратыі і правоў чалавека, піша «Наша Ніва».


    «Калі вы пачулі словы «правы чалавека», пасля якіх ідуць нейкія аповеды пра вашу радзіму Беларусь, ведайце: гэты чалавек — вораг нашай краіны. Нашы прыхільнікі гэтых тэрмінаў пазбягаюць», — заявіў ён у перадачы «Клуб рэдактараў» на БТ.

    «Сённяшнія дэмакратыя, правы чалавека — гэта тыя інструменты, каб нас прымусіць сябе адчуваць непаўнавартаснымі. Як толькі мы пачнём адчуваць сябе непаўнавартаснымі, мы становімся ўразлівымі. Таму не трэба на гэта рэагаваць», — дадаў Жук.

    У газеце ён адводзіць месца чалавеканенавісніцкім калонкам Андрэя Мукавозчыка, артыкулам, дзе апраўдваюцца рэпрэсіі па палітычных матывах.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці