• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Накірункі працы і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Bellingcat выкрыў дзясяткі хлусьлівых паведамленьняў пра вайну ў Ізраілі і Газе

    9 кастрычніка некаторыя старонкі ў сацыяльнай сетцы X напісалі пра зьнішчэньне ізраільскім войскам «найстаражытнейшага храму ў сьвеце» — грэцкай праваслаўнай царквы Сьвятога Парфірыя (на выяве). Царква абвергла інфармацыю, піша Свабода.

    Расьсьледніцкае агенцтва адзначыла, што папулярным спосабам зьяўляецца публікацыя старога відэа з новай датай. За цяперашнія абстрэлы выдавалі старыя відэа з Сырыі. У стварэньні ілжывых навін прыняла ўдзел праўладная сырыйская газэта «Аль-Ватан», якая выдала за бамбаваньне Ізраілем Газы ранейшае відэа з атакі на Арыху. Ёсьць і архіўныя відэа з Газы, якія выдалі за цяперашнія.

    Ідуць спэкуляцыі на тэму дзеяньняў баевікоў ХАМАС у Ізраілі. Адно відэа згвалтаваньня дзяўчыны, што выдавалі за зьдзек з ізраільцянкі, насамрэч зьнялі 8 гадоў таму ў Гватэмале.

    Belling­cat мяркуе, што падобныя ілжывыя навіны ствараюцца дзеля павышэньня папулярнасьці старонак, а таксама дзеля яшчэ большага распальваньня нянавісьці.

    Чытайце яшчэ: 

    «Святкаваць штосьці разам — гэта дужа істотна». Як выжываюць рэдакцыі ў розных краінах

    «Сьціснуць зубы, зьберагчы сябе і дачакацца вызваленьня». Што вядома пра зьняволеную журналістку Кацярыну Андрэеву

    «Незалежныя медыя перажываюць крах бізнэс-мадэлі, а грамадства падвяргае сябе самацэнзуры». Асноўнае са справаздачы Freedom House

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці