• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    «Сьціснуць зубы, зьберагчы сябе і дачакацца вызваленьня». Што вядома пра зьняволеную журналістку Кацярыну Андрэеву

    Палітзьняволеная Кацярына Андрэева ў Гомельскай калёніі працуе швачкай, піша Свабода.

    Празь месяц будзе тры гады, як у Менску падчас асьвятленьня пратэставай акцыі арыштавалі журналістку Кацярыну Андрэеву, якую потым двойчы асудзілі.

    Спачатку Кацярыне прысудзілі два гады зьняволеньня ва ўмовах агульнага рэжыму, а потым яшчэ восем гадоў нібыта за здраду дзяржаве. Кацярына Андрэева адбывае пакараньне ў гомельскай жаночай калёніі. Пра яе расказала крыніца, якая кантактуе з сваякамі палітзьняволенай.

    «Алергія абвастрылася»

    Сваякоў найперш непакоіць здароўе Кацярыны Андрэевай, на долю якой у маладым веку выпалі цяжкія выпрабаваньні.

    «Здароўе, вядома, лепш не становіцца: зрок, слых, агульнае аслабленьне імунітэту. Праз гэта апошнім часам сталі часта чапляцца дробныя прастуды, і алергія абвастрылася, прыступы сталі часьцейшымі», — расказала пра стан здароўя Кацярыны Андрэевай дасьведчаная крыніца.

    Палітзьняволеная Кацярына Андрэева працуе ў калёніі швачкай, нядаўна падвысіла кваліфікацыю — атрымала 4‑ы разрад. Працаваць мусіць напружана.

    «Яны шыюць форму розным установам. Па чарзе ў дзьве зьмены: тыдзень у першую, ранішнюю, наступны тыдзень у другую, вечаровую. Не казала, у якую зьмену ёй лепш. Натуральна, што стамляецца, як усе яе калегі».

    На ліставаньне і тэлефонныя званкі Кацярына Андрэева ня скардзіцца. Паводле крыніцы, яна тры разы на месяц можа званіць сваякам, а чацьвёрты званок — відэа праз скайп.

    «Выглядае яна добра. Заўсёды прыгожая, акуратна апранутая. Вядома, падчас відэазванкоў бачна, што яна схуднела, дый сама прызнае, што стамілася. Але вялікіх скаргаў няма — трымаецца».

    «Рэгулярна паказваюць прапагандысцкія фільмы БТ»

    У вольны час, якога ў калёніі мала для тых, хто працуе, Кацярына Андрэева шмат чытае.

    «З апошняга прачытанага вельмі спадабаўся раман брытанскай пісьменьніцы Кейт Аткінсан „Жыцьцё пасьля жыцьця“. Кажа, што падобныя кнігі дапамагаюць ёй адпачыць, сабрацца з думкамі, памарыць пра лепшую будучыню. Але там і на гэтае чытаньне не хапае часу. Ім рэгулярна паказваюць новыя прапагандысцкія фільмы, што штампуе БТ. Адмыслова зьбіраюць, каб усе паглядзелі», — расказала крыніца.

    Зьняволеньне ў Кацярыны Андрэевай, паводле яе дакумэнтаў, мае скончыцца ў жніўні 2028 году.

    «Але яна вельмі спадзяецца, што выйдзе на свабоду раней. Яе настрой такі: сьціснуць зубы, захаваць сябе і ўсё-ткі дачакацца гэтага моманту», — перадаюць словы журналісткі яе сваякі.

    Чытайце яшчэ:

    Як рабіць тэлебачанне падчас вайны? Прыклад украінскага рэсурсу Espreso. ВІДЭА

    Андрэя Толчына не выпусцілі з ІЧУ, хоць прайшло 72 гадзіны з моманту затрымання

    «Вот я уже дипломированный мастер по перманентному макияжу». Как работают белорусские региональные медиа после 2020 года

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Как найти и удалить свои старые комментарии в Instagram, Telegram, YouTube, TikTok и «Вконтакте»

    «Медиазона» подготовила инструкцию по удалению старых комментариев в соцсетях — от Instagram до Youtube.
    12.02.2024
    Акцэнты

    «Юмор может работать как подорожник». Топ самых ярких сатирических проектов Беларуси

    Юмор считают лакмусовой бумажкой общества. Чем оно здоровее, тем спокойнее реагирует на шутки и иронию, направленные на внутренние проблемы. Белорусам, три года пребывающим в затяжном, беспросветном политическом и экономическом кризисе, сатира помогает выстоять и уцелеть. А вот диктатура боится смеха как огня. «Не Славой Комиссаренко единым», — подумал БАЖ и сделал обзор самых улетных юмористических проектов, высмеивающих сегодняшнюю страшную реальность.
    12.12.2023
    Акцэнты

    Чацвёра з дзесяці сышлі з прафесіі. Як абышоўся «Талібан» з журналістыкай у Афганістане

    01.03.2024
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці