• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Накірункі працы і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Верш Андрэя Аляксандрава загучаў па-ангельску. Акцыя да 1000 дзён зняволення медыяменеджэра

    Нягледзячы на ўсе намаганні рэжыму стварыць заслону для інфармацыі аб палітзняволеных, улада церпіць паразу. Ізаляцыя Андрэя Аляксандрава не прывяла да забыцця. На 1000-ы дзень знаходжання медыяменеджэра ў няволі міжнародная арганізацыя «Індэкс цэнзуры» ініцыявала прыгожую акцыю.

    Верш, які раней даслаў зняволены журналіст з‑за кратаў, быў перакладзены паэткай Ганнай Комар на ангельскую мову. Радкі зачыталі праваабаронцы і выдаўцы, якія асабіста ведаюць Андрэя Аляксандрава.

    Гаворка пра верш, які аўтар назваў сцісла і вельмі сімвалічна — з дапамогай знака #. Радкі атрымаліся надзвычай эмацыянальнымі. Тэкст шырока разышоўся.

    «Індэкс цэнзуры» прапануе распаўсюджваць відэа па сацсетках з хэштэгам #1000Days.

    Арыгінальны тэкст на беларускай мове, які агучыла паэтка Ганна Комар, наступны:

    #

    Калі на неба глядзіш праз краты,

    не бачыш кратаў, а бачыш неба.

    Учорашні хлеб пахне цвіллю і стратай,

    а заўтрашні пахне сапраўдным хлебам.

     

    Ты кажаш: неба — падман аптычны.

    Але падман —гэта краты, вер мне!

    Бо краты — толькі хэштэг,

    як звычка,

    А гэты хэштэг зараз проста ў трэндах.

     

    Ды справы няма да хэштэгаў небу,

    пра трэнды неба зусім не ў курсе,

    яно пад нагамі не чуе глебы,

    не лічыць стагоддзяў і хлебных лустаў.

     

    І неба цягне аблокаў вату

    над часам — адзінае, што жыве.

    І неба таксама не бачыць кратаў,

    калі ўглядаецца ў неба ўва мне.

    Чытайце яшчэ:

    «Ён шчыры патрыёт Беларусі». Хто такі Андрэй Аляксандраў, якога абвінавачваюць у здрадзе дзяржаве

    «Калі на неба глядзіш праз краты». Андрэй Аляксандраў даслаў з турмы верш пад назвай «#»

    Выпісвае «Прессбол», заняты на дрэваапрацоўцы. Як адбывае жорсткі тэрмін Андрэй Аляксандраў

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці