• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Журналіст з Люксембурга даехаў да Украіны на ровары, каб дапамагчы сродкамі

    Мішэль Мартэн ладзіць дабрачынны велатур з пачатку ліпеня і ўжо даехаў да Вінніцы. Акрамя збору сродкаў, мужчына дапамагае развіваць харкаўскі праект, які займаецца пакаваннем сухпайкоў, а таксама падтрымлівае рэабілітацыйны цэнтр для дзяцей у Карпатах, са спасылкай на «Украінскую праўду» піша «Наша Ніва».

    Пра свой велатур Мішэль піша ва ўласным блогу. Мужчына распавёў, што гэтым летам планаваў велатур у Стамбул. Але ў снежні мінулага года яму прапанавалі суправаджаць грамадскую арганізацыю L’ukraine asbl у аўтакалоне з Люксембурга ва Украіну.

    «Калі я стаяў на назіральнай пляцоўцы ў Кіеве неўзабаве пасля Каляд і глядзеў уніз на Дняпро, я зразумеў, нягледзячы на паветраную трывогу: сюды трэба вярнуцца летам 2023 года. Таму я ўзяў адпачынак і 1 ліпеня адправіўся ў дабрачынны велатур з Люксембурга ў Кіеў. Гэта знак салідарнасці з выдатнай краінай, якая мае патрэбу ў дапамозе», — пісаў Мішэль.

    Журналіст даехаў да Вінніцы, дзе яго сустрэлі раварысты з гарадской і абласной спартыўных школ.

    Маршрут пралягаў праз Люксембург, Шэнген, Нюрнберг, Пльзень, Прагу, Асвенцім, Кракаў, Львоў, Івана-Франкоўск, Бар.

    У сваім заплечніку мужчына возіць розныя сцягі — Германіі, Люксембурга, Польшчы, Чэхіі і іншых краін. А ўкраінскі — павязаў сабе на плечы.

    Чытайце яшчэ: 

    Іосіф Сярэдзіч: «Калі б у 1995‑м дэпутаты абаранілі «Народную газету», можа, па-іншаму развіваліся б падзеі»

    «Змагарскі брэнд, як Пазняк». Што такое «Народная воля» і хто такі Сярэдзіч, які сышоў з газеты

    Журналістка «СБ. Беларусь сегодня» і тэлевядучая Вікторыя Папова стала новым прэс-сакратаром Белтэлерадыёкампаніі

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Как найти и удалить свои старые комментарии в Instagram, Telegram, YouTube, TikTok и «Вконтакте»

    «Медиазона» подготовила инструкцию по удалению старых комментариев в соцсетях — от Instagram до Youtube.
    12.02.2024
    Акцэнты

    «Юмор может работать как подорожник». Топ самых ярких сатирических проектов Беларуси

    Юмор считают лакмусовой бумажкой общества. Чем оно здоровее, тем спокойнее реагирует на шутки и иронию, направленные на внутренние проблемы. Белорусам, три года пребывающим в затяжном, беспросветном политическом и экономическом кризисе, сатира помогает выстоять и уцелеть. А вот диктатура боится смеха как огня. «Не Славой Комиссаренко единым», — подумал БАЖ и сделал обзор самых улетных юмористических проектов, высмеивающих сегодняшнюю страшную реальность.
    12.12.2023
    Акцэнты

    «Ивлеева и Тодоренко умерли для меня». Интервью с одним из создателей «Орла и решки» Евгением Синельниковым

    17.11.2023
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці